Глі́сна — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 7 км на паўднёвы ўсход ад горада Гарадок, за 0,5 км на ўсход ад вёскі Марыямпаль, у басейне ракі Храпаўлянка.

Плошча паверхні 0,02 км². Даўжыня 0,2 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,55 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, на захадзе пад лесам, на ўсходзе разараныя. Уздоўж заходняга берага забалочаная пойма вышынёй 50—75 м.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Лужаснянкі