Велі́ты () — від лёгкай пяхоты ў Старажытнай Грэцыі, потым у Старажытным Рыме ў 4 — 3 ст. д. н. э. Зброя — лук, прашча, дроцік. Засцерагальнага ўзбраення не мелі.

У табары неслі вартавую службу, у паходзе забяспечвалі ахову. У бітве намагаліся зблізіцца з праціўнікам, завязаць бой, даць магчымасць разгарнуцца асноўным сілам.

Гл. таксама Эквіты Трыярыі Прынцыпы Гастаты

Спасылкі

Катэгорыя:Пяхота Катэгорыя:Войска Старажытнага Рыма Катэгорыя:Капейшчыкі Катэгорыя:Войска Старажытнай Грэцыі