Івацэвіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей — гісторыка-краязнаўчы музей у горадзе Івацэвічы Брэсцкай вобласці Беларусі.

Музей створаны на базе музея піянера-героя Мікалая Гойшыка 16 сакавіка 1993 года рашэннем выканаўчага камітэта Івацэвіцкага раёна. У 1996 годзе ў распараджэнне музея перададзены філіял Музей партызанскай славы ва ўрочышчы Хаваншчына каля вёскі Корачын, які раней кіраваўся Брэсцкім абласным краязнаўчым музеем. Цяперашні будынак 1946 года пабудовы музей атрымаў у 2009 годзе.

На будынку музея ўсталявана памятная дошка генералу-лейтэнанту, Герою Савецкага Саюза Мікалаю Мультану.

Гл. таксама Музей партызанскай славы

Спасылкі Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей на сайце Івацэвіцкага райвыканкама.

Катэгорыя:Музеі Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Івацэвічы Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе