Ларан Касельні (; нар. , Цюль, Францыя) — французскі футбаліст польскага паходжання, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2011—2018).

Клубная кар’ера Ларан пачаў займацца футбалам у шэрагу маленькіх клубаў, перш чым у 18 гадоў да яго не выказаў цікавасць клуб «Генгам», дзе пачалася яго прафесійная кар’ера. У 2007 годзе ігрок далучыўся да складу «Тура», дзе ў сезоне 2008/09 у чэмпіянаце Лігі 2 увайшоў у склад сімвалічнай зборнайAlo’o Efoulou meilleur joueur de L2. France Football. Дзякуючы гэтаму поспеху, наступны сезон ігрок пачаў у шэрагах клуба з вышэйшай лігі Францыі «Лар’яна». Брэтонскі клуб выклаў 1,7 млн еўра за перспектыўнага абаронцу.

У час летняга трансфернага акна ў чэрвені 2010 года з’явілася інфармацыя, што ў паслугах Касельні зацікаўлены англійскі «Арсенал», які быў гатовы заплаціць «Лар’яну» за таленавітага абаронцу 8,45 млн еўра. 5 ліпеня французская газета «Ouest-France» апублікавала паведамленне аб тым, што Касельні трэніруецца з рэзервовым і моладзевым складам «кананіраў», чакаючы, пакуль клуб афіцыйна абвясціць пра яго трансфер. Праз два дні, 7 ліпеня, «Арсенал» пацвердзіў пераход Ларана ў камандуArsenal sign defender Laurent Koscielny from Lorient. The Guardian. У новым клубе француз атрымаў шосты нумар, які раней насіў іншы цэнтральны абаронца Філіп Сендэрос, які перайшоў у «Фулхэм» тым жа летам. Галоўны трэнер «Арсенала» Арсен Венгер сказаў, што вырашыў набыць Касельні з-за яго росту, бо іншыя цэнтральныя абаронцы саступалі супернікам па гэтаму параметру. У афіцыйнай сустрэчы Касельні дэбютаваў у матчы першага тура англійскай Прэм’ер-лігі супраць «Ліверпула». Падчас матча Ларан атрымаў дзве жоўтыя карткі і быў выдалены на пятай кампенсаванай да другога тайма хвіліне, прычым абедзве ён атрымаў ужо па заканчэнні 90 хвілін.

24 ліпеня 2012 года Касельні, не зважаючы на цікавасць з боку «Барселоны»Koscielny snubbed Barca to stay . Football365.com, падпісаў новы кантракт з «Арсеналам»Koscielny agrees new long-term contract. FC Arsenal.

У 2018 годзе, пасля таго як завяршыў кар’еру Пер Мертэзакер, стаў капітанам «Арсенала». У ліпені 2019 года, маючы адзін год да заканчэння кантракта, адмовіўся ехаць з «Арсеналам» на перадсезонны збор у ЗША і застаўся ў Вялікабрытаніі. У жніўні 2019 года перайшоў у «Бардо». Пакінуў гэты клуб у студзені 2022 года, а ў сакавіку 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Міжнародная кар’ера Да 26-гадовага ўзросту Касельні не быў зайграны ні за якую зборную. Дзякуючы свайму польскаму паходжанню, гэта значыць дзед іграка быў палякам, які з’ехаў у Францыю на сталае жыццё, меў права выступаць за зборную Польшчы, але не аформіў польскага грамадзянства. У шэрагу інтэрв’ю ён, прызнаючы польскае паходжанне праз дзеда, заяўляў, што не адчувае сувязі з Польшчай і адчувае сябе толькі французам«Nigdy nie żałowałem odmowy Polsce». Futbolnews.pl.

3 лютага 2011 года Касельні атрымаў выклік у зборную Францыі на таварыскі матч супраць зборнай БразілііArsenal’s Laurent Koscielny Called Into France Team To Face Brazil. Goal.com, аднак правёў гэты матч на лаўцы запасных. 11 лістапада 2011 года ён дэбютаваў у зборнай, пачаўшы гульню супраць зборнай ЗША ў стартавым складзе. Матч скончыўся з лікам 1:0 на карысць французаў. Ларан быў уключаны ў канчатковую заяўку зборнай на чэмпіянат Еўропы 2012. Падчас матчаў групавога раўнда ён не трапляў у асноўны склад, аднак згуляў у чвэрцьфінале, дзе французы саступілі зборнай Іспаніі з лікам 0:2. Аднак, нягледзячы на выніковы лік, Ларан прадэманстраваў упэўненую гульнюEuro 2012: Koscielny starts as France bow out. FC Arsenal і быў названы найлепшым іграком матча французскай прэсай.

У 2014 годзе Ларан далучыўся да зборнай Францыі на чэмпіянаце свету па футболе. Дэбют на сусветным першынстве прыпаў на матч другога тура супраць зборнай Швейцарыі, калі Ларан выйшаў на замену замест траўмаванага Мамаду Сако.

Перад чэмпіянатам свету 2018 абвясціў аб завяршэнні міжнароднай кар’еры пасля турніру, аднак з-за траўмы так і не паехаў на яго. Зборная Францыі ў выніку стала чэмпіёнам свету.

Дасягненні «Арсенал»: Уладальнік Кубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017 Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2014, 2015

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт іграка Профіль на сайце «Арсенала»

Катэгорыя:Футбалісты Францыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Францыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Генгам Катэгорыя:Ігракі ФК Тур Катэгорыя:Ігракі ФК Лар’ян Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Лондан Катэгорыя:Ігракі ФК Бардо