Стука́наўка — рака ў Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярозаўка (басейн Дзісны).

Даўжыня ракі 18 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Плошча вадазбору 63 км². Пачынаецца каля вёскі Мікуліна Глыбоцкага раёна, упадае ў Бярозаўку на поўдзень ад вёсак Александрова і Боўкалы Шаркаўшчынскага раёна. Рэчышча ў сярэднім цячэнні каналізаванае. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Праз сетку каналаў з ракой злучаецца возера Карцэя.

Каля ракі вёскі Стуканы, Чаронка, Іванскія, Боўкалы.

Літаратура

Спасылкі Ліст карты N-35-32. Карта выдання 1980 г. Адпавядае стану мясцовасці на 1983 г. Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г.

Катэгорыя:Рэкі Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя:Басейн Дзісны