thumb|right|Магіла Путраманта Ежы (Юры) Путрамант, Путрамент (; 14 лістапада 1910, Мінск — 23 чэрвеня 1986, Варшава) — польскі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ПНР (1953, 1955, 1964). Кавалер ордэна «Будаўнік Народнай Польшчы» (1974).

Біяграфічны нарыс З сям'я асадніка, які з 1920-х трымаў фальварак Банева ў ваколіцах Дакудава. Скончыў Дзяржаўную гiмназiю iм. Караля Хадкевiча ў Лідзе (1929, вучыўся з 1925), філалагічны факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя (1934). У час 2-й сусветнай вайны (1939—1945) — адзін с арганізатараў Саюза польскіх патрыётаў у СССР і 1-ай арміі Войска Польскага. З 1944 член Польскай рабочай партыі, з 1948 член ПОРП, з 1964 член ЦК ПОРП. Быў паслом ПНР у Швейцарыі (1945—1947) і Францыі (1947—1950). Сакратар Саюза пісьменнікаў ПНР (1960-я).

Творчасць Выступае ў друку з 1932 года. Аўтар раманаў «Рэчаіснасць» (Rzeczywistość 1947), «Верасень» (Wrzesień 1951), «Ростані» (Rozstaje 1954), «Ноеў каўчэг» (Arka Noego 1961), «Пасынкі» (Pasierbowie 1963), «Малаверныя» (Małowierni 1967), «Дзік» (Odyniec 1964), «Пушча» (1966), «Болдын» (1969). Выступаў як навеліст (зборнік «Святая куля», Święta kulo 1946, і інш.), публіцыст, пісаў нарысы. Яну належыць кніга ўспамінаў «Паўвека» (Pół wieku т. 1-4, 1961—1970), у т.л. пра Ліду 1930-х і лідскую гімназію. Для творчасці Ежы Путрамента характэрныя вастрыня праблематыкі, драматызм канфліктаў і дынамічнасць падзей, схільнасць да палемічнай завостранасці.

Быў знаёмы з М. Танкам, высока ацаніў яго творчасць, Ч. Мілашам. Першы перакладчык на польскую мову твораў М. Танка.

Творы

Паэзія 1934 — Wczoraj powrót 1937 — Droga leśna 1944 — Wojna i wiosna 1951 — Wiersze wybrane

Проза 1936 — Struktura nowel Prusa 1946 — Święta kulo 1947 — Rzeczywistość 1951 — Wrzesień 1952 — Notatnik chiński 1953 — Od Wołgi do Wisły 1954 — Rozstaje 1955 — Trzy powroty 1956 — Notatki polemiczne 1956 — Dwa łyki Ameryki 1956 — Wakacje 1957 — Wypadek w Krasnymstawie 1957 — Trzynasty z Wesołka 1958 — Strachy w Biesalu 1959 — Kronika obyczajów 1959 — Fiołki w Neapolu 1961 — Arka Noego 1961 — Arkadia 1961 — Chińszczyzna 1961 — Pół wieku, t. I 1961 — Pół wieku, t. II 1963 — Cztery strony świata 1963 — Pasierbowie 1964 — Odyniec 1966 — Puszcza 1967 — Małowierni 1969 — Bołdyn

Беларускія пераклады

На беларускую мову творы Путраманта перакладалі М. Танк, У. Дамашэвіч, Я. Міско, С. Суднік, П. Стэфановіч.

Літаратура Сліўкін В. Найстаражытнейшыя пасяленьні Лідчыны // Лідскі летапісац № 6; Каўка А. Недыпламатычныя нататкі: Польскі дзёньнік беларуса // Дзеяслоў № 24; Горский И. К. Творческий путь Е. Путрамента // Современная польская литература. — М.: 1953; Wisłowska М. Putrament, Warsz., 1966.

Спасылкі Урбановіч У. Ежы Путрамант. 100 год з дня нараджэння Путрамант Ежы. Паўвеку. Пераклад з польскай Станіслава Судніка Путрамант Ежы. Паўвеку. Вайна. Пераклад з польскай Станіслава Судніка

Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову