Макашы́ (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 22 км на паўночны ўсход ад Баранавіч, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы—Мінск. Насельніцтва 55 жыхароў, 35 гаспадарак (2005).

Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Чэрніхаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі млын, карчма. У 1909 годзе побач знаходзіўся фальварак Макашы.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Чэрніхаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, 3 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 4 вяскоўцы.

Інфраструктура Працуе магазін.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 41 двор, 243 жыхары. XX стагоддзе: 1909 — 50 двароў, 202 жыхары, у фальварку — 1 двор, 10 жыхароў. 1921 — 58 дамоў, 322 жыхары. 1959 — 343 жыхары. 1970 — 278 жыхароў. 1998 — 37 двароў, 76 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 55 жыхароў, 35 гаспадарак.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Крошынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна