Глі́нішча (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 7 км на поўдзень ад Баранавіч. Насельніцтва 20 жыхароў, 12 гаспадарак (2005).
Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі З аднавяскоўцы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 19 двароў, 148 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 24 двары, 133 жыхары. 1921 — 8 дамоў, 47 жыхароў. 1939 — 99 жыхароў. 1959 — 84 жыхары. 1998 — 15 двароў, 24 жыхары. XXI стагоддзе: 2005 — 20 жыхароў, 12 гаспадарак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малахавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна