Вялі́кая Валахва́ (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 7 км на поўдзень ад Баранавіч, на р. Мышанка (прыток р. Шчара). Насельніцтва 127 жыхароў, 54 гаспадаркі (2005).

Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін.

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёнах Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей. З 12 кастрычніка 1940 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Валахоўскага сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў 31 зямляк.

Інфраструктура Працуе магазін.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 106 двароў, 660 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 152 двары, 750 жыхароў. 1921 — 66 дамоў, 389 жыхароў. 1959 — 391 жыхар. 1970 — 288 жыхароў. 1998 — 62 двары, 114 жыхароў. XXI стагоддзе:

Вядомыя асобы І. К. Радкевіч — беларускі мастак.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Малахавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна