Узно́гі (, ) — былая вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 4 км на поўдзень ад Баранавіч. Насельніцтва 1938 жыхароў, 788 гаспадарак (2005).
Гісторыя Паводле перапісу 1897 года ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі народнае вучылішча (адкрыта ў 1888). Побач з вёскай размяшчаўся фальварак.
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Ястрамбельскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў адзін вясковец.
Скасавана ў 2012 годзеРешение Барановичского районного Совета депутатов от 29.08.2012 N 124 "Об упразднении сельских населенных пунктов Барановичского района", увайшла ў склад горада БаранавічыУказ № 306 от 9 июля 2012 г. О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Барановичи и Барановичского района.
Інфраструктура Працуе магазін.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 18 двароў, 145 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 30 двароў, 201 жыхар, у фальварку — 1 двор, З жыхары. 1921 — 8 дамоў, 66 жыхароў. 1959 — 365 жыхароў. 1970 — 481 жыхар. 1998 — 192 двары, 1427 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 1938 жыхароў, 788 гаспадарак.
Вядомыя асобы Аляксей Іванавіч Райко (нар. 1987) — беларускі чыгуначнік, дэпутат.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Геаграфія Баранавічаў