Навікі́ (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчана за 16 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 14 жыхароў, 9 гаспадарак (2005).
Гісторыя Паводле перапісу 1897 годзе ў Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 8 двароў, 34 жыхары. XX стагоддзе: 1909 — 9 двароў, 70 жыхароў. 1921 — 10 дамоў, 44 жыхары. 1959 — 74 жыхары. 1970 — 54 жыхары. 1998 — 19 двароў, 116 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 14 жыхароў, 9 гаспадарак.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сталовіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна