Багушы́ (, ) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 22 км на поўдзень ад Баранавіч, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст. Насельніцтва 185 жыхароў, 84 двары (2005).
Гісторыя У 1897 годзе вёска ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Лукаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5..
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 2 аднавяскоўцы.
У 1998 годзе працаваў магазін. Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Уцёскага сельсавета.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1897 — 89 двароў, 507 жыхароў. XX стагоддзе: 1909 — 108 двароў, 563 жыхары. 1921 — 36 дамоў, 222 жыхары. 1939 — 207 жыхароў. 1959 — 179 жыхароў. 1998 — 126 двароў, 211 жыхароў. XXI стагоддзе: 2005 — 185 жыхароў, 84 двары.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Малахавецкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Баранавіцкага раёна