Конскі рынак — колішняя плошча ў Мінску.

Займала трохвугольную прастору на перакрыжаванні вул. Галантарэйнай (цяпер вул. Краснай) з вул. Захар'еўскайШибеко З. Улица, как тебя называть? // Минский Курьер. — 8 авг. 2009 — С. 10. (цяпер пр-т Незалежнасці). На плошчы гандлявалі коньмі, а таксама скатом і дровамі. Раз на год, на дзясятую пятніцу па Вялікадні, на плошчы праводзілі кірмаш — г.зв. «Дзесятухі»Трамвайный парк // Вечерний Минск. — 26 авг. 2005..

У 1898 годзе з'явіўся праект будаўніцтва на месцы Конскага рынку трамвайнага дэпо, але будаўніцтва пачалося толькі ў 1912 годзе і было перапынена 1-й сусветнай вайной. Урэшце трамвайна-аўтобуснае дэпо пабудавалі ў 1920-я гады.

Спасылкі Лошадь как лошадь и как часть жизни старого Минска

Катэгорыя:Плошчы Мінска