Борак — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 24 км на ўсход ад горада Паставы, за 1,4 км на поўдзень ад вёскі Мышкі, у басейне ракі Галбіца.
Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,3 км, найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, стромкія, пад лесам і хмызняком. Уздоўж берагоў забалочаная пойма шырынёй 25—50 м. Упадае ручай.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна