Герб Дуброўна — герб горада Дуброўна Дубровенскага раёна. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 10 студзеня 1997 г. № 11.

Апісанне Герб уяўляе сабой варажскі шчыт, у блакітным сценчатым полі якога намалявана сярэбраныя з чорнымі швамі закругленыя ўверсе брама з зачыненымі блакітнымі дзвярамі, увянчаная залатой дубовай галінкай з жолудам і лісцем. Ля падмурка брамы такія ж залатыя дубовыя галінкіГерб горада Дуброўна.

Сімволіка Асноўнай ідэяй, закладзенай у гербе, з’яўляецца адзлюстраванне геаграфічнае размяшчэнне горада Дуброўна на ўсходняй мяжы Беларусі, дзе здаўна праходзілі гандлёвыя і ваенна-стратэгічныя шляхі на Маскву. Дзякуючы гэтаму горад з даўніх часоў з’яўляўся галоўнымі «усходнімі варотамі» краіны, такім чынам зачыненая брама з’яўляецца алегарычнай выявай надзейнай абароны.

Таксама знайшла сваё адлюстраванне назва горада, якая звязана са словам «дуброва». Яна прадстаўлена на гербе трыма дубовымі залатымі галінкі з жалудамі і разным лісцем на кожнай. Падобнае кампазіцыйнае размяшчэнне галінак — адной зверху, двух іншых — з кожнага боку ад падмурку мураванай брамы — перагукваецца са старажытным шляхецкім гербам «Дамброва», які ўяўляе сабой выяву падковы з крыжамі ўверсе і па баках. Існуе таксама падабенства паміж назвамі прыватнаўласніцкага герба і горада.

Тры выкарыстаныя ў гербе колеры (блакітны, залаты і сярэбраны) адпавядаюць колерам герба «Ляліва», якім карыстаўся шляхецкі род Глябовічаў — уладальнікаў маёнтка Дуброўна ў XVI—XVII стст. Гэта нагадвае пра тое, што менавіта Глябовічы заснавалі ў Дуброўне замак і мястэчка, якое паклала пачатак сучаснаму гораду.

Гл. таксама Сцяг Дуброўна

Спасылкі Герб горада Дуброўна

Катэгорыя:Дуброўна Дуброўна