Аменемхе́т I — егіпецкі фараон (каля 1991—1962 да н.э.). Заснавальнік XII дынастыі (Сярэдняе царства).

Вёў барацьбу за аслабленне ўлады мясцовых правіцеляў-намархаў, здзейсніў паход у Палесціну, у вайне з лівійцамі заваяваў вобласць Вават.

Загінуў у час палацавага перавароту.

Захавалася «Павучанне» Аменемхета І яго сыну Сенусерту І.

Літаратура Аменемхет I // С. 311—312.

Спасылкі

Катэгорыя:Фараоны дванаццатай дынастыі Катэгорыя:Фараоны паводле алфавіта Катэгорыя:Аменемхет I