FIFA 08 — відэагульня аб клубным футболе, частка серыі гульняў кампаніі Electronic Arts. Гульня распрацаваная падраздзяленнем EA Canada і выдадзеная падрадзяленнем EA Sports. Для ўсіх платформаў гульня выйшла ў верасні 2007 у Еўропе і Аўстраліі, у кастрычніку 2007 — у Паўночнай Амерыцы. Версіі для платформаў Xbox 360 і PlayStation 3 выкарыстоўваюць удасканалены гульнявы рухавік з лепшай графікай і добрай агучкай. Усе астатнія платформы, уключаючы PC, выкарыстоўваюць стары рухавік. У версіі гульні для Nintendo DS, з-за абмежаванага аб’ёму носьбіта, паменшана колькасць каманд, стадыёнаў і рэжымаў гульні.
Слоганам гульні з’яўляецца «Can You FIFA 08?» ().http://fifa08.ea.com/ChooseTerritory.aspx Саўндтрэкам для гульні стала песня «Sketches (20 Something Life)» спявачкі Ла Рокка, з яе альбома The Truth.
Лігі, каманды і стадыёны FIFA 08 уключае 621 ліцэнзаваную каманду, 30 ліг (уключаючы ўсё 27, якія былі ў FIFA 07), і больш за 15 000 гульцоў. Уключаныя ўсе галоўныя еўрапейскія футбольныя лігі (Англійская Прэм’ер-ліга і Англійская футбольная ліга, іспанская Ла Ліга, італьянская Серыя A і нямецкая Бундэсліга), таксама ўключаныя чэмпіянаты іншых краін свету, напрыклад амерыканская MLS, бразільская Серыя А і карэйская K-Ліга.
Новыя чэмпіянаты ў FIFA 08: Чэмпіянат Ірландыі па футболу, аўстралійская A-Ліга і чэшская Гамбрынус Ліга. Таксама гульня ўключае катэгорыю «Rest of World» (), у якой знаходзяцца 24 каманды з іншых футбольных ліг.
FIFA 08 таксама ўключае шмат ліцэнзаваных стадыёнаў ліг, якіх яшчэ няма ў гульні. У гульні ёсць 43 нацыянальных каманды, аднак няма турніру для іх.
Саўндтрэк EA Sports афіцыйна анансавала саўндтрэк 11 верасня 2007 года. (September 11, 2007), EA Sports
!!! — «All My Heroes Are Weirdos» Apartment — «Fall Into Place» Art Brut — «Direct Hit» Aterciopelados — «Paces» Babamars — «The Core» Bodyrox feat. Luciana — «What Planet You On?» Bonde do Role^ — «Solta o Frango» CAMP — «From Extremely Far Away» Carpark North — «Human» Ce'U — «Malemole^ncia» Cheb i Sabbah feat. Imakuni? — «Toura Toura: Nav Deep Remix» Cansei de Ser Sexy — «Off the Hook» Datarock — «Fa-Fa-Fa» Digitalism — «Pogo» Disco Ensemble — «We Might Fall Apart» Dover — «Do Ya» Heroes & Zeros — «Into the Light» Ivy Queen — «Que Lloren» Junkie XL — «Clash» Jupiter One — «Unglued» Kenna — «Out of Control (State of Emotion)» K-Os — «Born to Run» La Rocca — «Sketches (20 Something Life)» Lukas Kasha — «Love Abuse» Madness feat. Sway and Baby Blue — «I’m Sorry» Maximo Park — «The Unshockable» Melody Club — «Fever Fever» Mexican Institute of Sound — «El Microfono» Modeselektor feat. Sasha Perera — «Silikon» Noisettes — «Don’t Give Up» Pacha Massive — «Don’t Let Go» Peter Bjorn and John — «Young Folks» Planet Funk — «Static» Robyn — «Bum Like You» Rocky Dawuni — «Wake Up the Town» Santogold — «You’ll Find a Way» Simian Mobile Disco — «I Believe» Superbus — «Butterfly» Switches — «Drama Queen» The Automatic — «Monster» The Cat Empire — «Sly» The Hoosiers — «Goodbye Mr. A» The Hours — «Ali in the Jungle» The Tellers — «More» Tigarah — «Culture, Color, Money, Beauty» Travis — «Closer» Tumi and the Volume — «Afrique» Vassy — «Wanna Fly» Wir Sind Helden — «Endlich Ein Grund Zur Panik» Yonderboi — «Were You Thinking of Me?»
Цікавыя факты У лігу Астатні свет уваходзяць шэраг клубаў з нізшых ліг Польшчы, Швейцарыі і Бразіліі Упершыню ў лізе Астатні свет няма грэчаскага клуба Панатынаікос
Узнагароды і крытыка FIFA 08 атрымала ўзнагароды ў наступных намінацыях: IGN Awards (2007 Video Game Awards): Лепшы спартыўны сімулятар IGN Awards (2007 Video Game Awards): The Most Realistic Real Life Sim IGN Awards (2007 Video Game Awards): Гульня года IGN Awards (2007 Video Game Awards): Лепшы спартыўны геймплэй
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Відэагульні 2007 года Катэгорыя:Спартыўныя сімулятары Катэгорыя:Відэагульні з трохмернай графікай Катэгорыя:Гульні для Windows Катэгорыя:Гульні для PlayStation 2 Катэгорыя:Гульні для PlayStation 3 Катэгорыя:Гульні для Xbox 360 Катэгорыя:Гульні для PlayStation Portable Катэгорыя:Гульні Electronic Arts Катэгорыя:Гульні для Nintendo DS Катэгорыя:FIFA (серыя відэагульняў)