Мо́ршчынавічы (, ) — вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сінкевіцкага сельсавета.
У 2006 годзе вёска была перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Мікашэвіцкаму гарсавету. У 2017 годзе ўвайшла ў склад Сінкевіцкага сельсавета.
Геаграфія Вёска знаходзіцца за 4 км у напрамку на ўсход ад горада Лунінец, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы, на рацэ Случ — С. 236..
Гісторыя Узгадваецца ў канцы XVII стагоддзя як сяло маёнтка Ленін Слуцкага княства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць Радзівілаў, налічвалася 10 двароў, дзейнічала праваслаўная царква. Паводле інвентара 1785 года ў сяле было 11 двароў, працавала рудня. У пачатку XX стагоддзя — хутар у Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні, было 15 двароў, 132 жыхары. З 18 сакавіка 1921 года знаходзілася ў складзе Польшчы ў Ленінскай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяводства. З канца 1939 года ўвайшла ў склад БССР, з 12 кастрычніка 1940 года — у Мікашэвіцкім сельсавеце Ленінскага раёна Пінскай вобласці. Незадоўга да Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы было 30 двароў, 150 жыхароў. У ліпені 1941 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З канца 1942 года знаходзілася ў межах Ленінскай партызанскай зоны Пінскай вобласці. У студзені 1943 года гітлераўцы спалілі вёску, знішчылі 145 жыхароў. Вёска вызвалена ў ліпені 1944 года. На франтах вайны загінулі 7 жыхароў. З 1945 года знаходзілася ў калгасе імя Сталіна, з 1960 года — у калгасе «Дружба». З 8 студзеня 1954 года — у Ленінскім раёне Брэсцкай вобласці, з 20 ліпеня 1960 года — у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. З канца 1980-х гадоў знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага забруджвання. Працуе магазін.
Насельніцтва 1923 — 41 двор, 236 жыхароў. 1994 — 33 гаспадаркі, 83 жыхары. 2002 — 32 гаспадаркі, 46 жыхароў. 2005 — 29 гаспадарак, 43 жыхары. 2009 — 23 жыхары.
Літаратура — С. 236—237.
Спасылкі
Катэгорыя:Сінкевіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лунінецкага раёна