Мяся́цічы. Сустракаецца таксама варыянт Мі́сятычы (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Барычавіцкага сельсавета.
У Мясяцічах адзначаюць унікальнае свята — Дзясятуху.
Гісторыя Каля вёскі знойдзены стаянкі бронзавага і жалезнага веку.
У пісьмовых крыніцах згадваецца з 1516 года. У ХVІ ст. ва ўладанні Марціна і Ваньчы Літвіновічаў, чые правы на зямлю ў 1524 годзе пацвердзіла каралева Бона, а пазней кароль Жыгімонт Аўгуст.
У 1794 годзе жыхары пабудавалі Свята-Параскева-Пятніцкую царкву. У 1893 годзе ў вёсцы з'явіўся абраз Божай Маці.
Насельніцтва
Вядомыя асобы Фёдар Одрач, сапраўднае Шаламіцкі (1912, Мясяцічы — 1964, Канада) — пісьменнік. Працаваў настаўнікам і рэдактарам у рэгіянальных газетах. З яго твораў можна даведацца пра даваеннае жыццё ў Вільні, дзе ён вучыўся, і пра жыццё палешукоў у трывожным 1939 годзе. Падчас 2-й сусветнай вайны Фёдар Одрач пакінуў Палессе, пазней перабраўся ў Канаду. Іаан, свецкае імя Іван Данілавіч Кірдан (1874, Чаркасы — 1955, Мясяцічы) — протаіерэй. Палкоўнік Рускай імператарскай арміі, удзельнік Белага руху.
Славутасці
Свята-Параскева-Пятніцкая царква (1794) — . Абраз Мясяціцкай Божай Маці Магіла протаіерэя Іаана, каля царквы
Абраз Мясяціцкай Божай Маці У 1893 годзе ў непагадзь, на хвалях Прыпяці, абраз заўважыў матрос Іван Шпакоўскі і прывёз яго ў родную вёску Мясяцічы. Зафіксавана некалькі цудадзейных фактаў, звязаных непасрэдна з Мясяціцкай Божай Маці. Святыня захоўваецца ў ківоце, які выраблены ў Нью-Ёрку ў 1929 годзе на заказ палешукоў, якія выязджалі на заробкі ў ЗША.
Крыніцы
Спасылкі
Мясяцічы на сайце Radzima.org
У Канадзе перавыдалі творы пісьменніка з Піншчыны Сюжэт ТРК «Пінск» з Мясяціч пра цяжкі лёс протаірэя Іаана Цягніком з Вільні ў Пінск
Катэгорыя:Барычавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна