Эльжбета Радзівіл () у шлюбе Тамашэўская (Tomaszewska; , Лондан, Вялікабрытанія — ) — арыстакратка з роду Радзівілаў.

Біяграфія Дачка апошняга гаспадара Нясвіжскага замка — Альбрэхта Радзівіла і англічанкі Дораці Паркер Дзікан (Dorothy Parker Deacon). Апошняя з Радзівілаў, для каго Нясвіж быў родавым маёнткам у простым сэнсе.

Шлюб Альбрэхта Радзівіла з Дораці Паркер Дзікан быў нядоўгі. Эльжбета жыла з маці ў Парыжы і пэўны час у Рыме, толькі час ад часу адведвала бацьку ў Нясвіжы, апошні раз — у 1935 годзе.

Упершыню наведала незалежную Беларусь у 1993 годзе. У маі 2009 года адбыўся неафіцыйны візіт князёўны ў Беларусь разам з іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў, госці наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў Мінску, а таксама Мір, Нясвіж, Паланечку і Ішкалдзь. У ліпені 2009 года ў суправаджэнні некалькіх прадстаўнікоў роду зноў наведала Нясвіж.

Апошнія гады жыла ў Варшаве.

Спасылкі Elżbieta Maria ks. Radziwiłł na Nieświeżu h. Trąby Княгіня Эльжбета Радзівіл: Слухайце і запісвайце! Эльжбета Радзівіл: Вяртанне ў Нясвіж. 88 фота // блог Глеба Лабадзенкі

Эльжбета Катэгорыя:Стагадовыя доўгажыхары