I, i — дзявятая літара лацінскага алфавіта.
У сістэме рымскіх лічбаў пазначае лік 1. У хіміі I — сімвал ёда. У матэматыцы i — пазначэнне уяўнай велічыні. У праграмаванні i часта выкарыстоўваецца, як індэксная зменная цыклу. У HTML тэг <i> выкарыстоўваўся для ўказання курсіўнага () напісання. Літара I на манетах служыла знакам гамбургскага (на германскіх) і ліможскага (на французскіх) (да 1880) манетных двароў.
Камп’ютарная кадзіроўка
У Unicode загалоўнай літары I прысвоены код U+0049, а маленькай i — U+0069. У кадоўцы ASCII код загалоўнай I — 73, маленькай i — 105; у двайковым паданні 01001001 і 01101001 адпаведна. У кадоўцы EBCDIC код загалоўнай I — 201, маленькай i — 137. У HTML і XML знакі I і i могуць быць прадстаўленыя адпаведна як «I» і «i».
Катэгорыя:Літары лацінскага алфавіта