__NOTOC__
15 красавіка — сто пяты (сто шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
73: Рымляне, пасля працяглай аблогі, захапілі іўдзейскую крэпасць Масада. 1395: Войска хана Залатой Арды Тахтамыша, разбіта Тамерланам на рацэ Церак, хан уцёк у Вялікае Княства Літоўскае. 1071: Пасля трохгадовай аблогі змучанныя голадам жыхары горада Бары здаліся нарманам пад кіраўніцтвам Роберта Гвіскара. Візантыя такім чынам губляе апошнія валоданні ў Апуліі. 1432: Вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, скасаваную вялікім князем Свідрыгайлам. 1783: Утворана каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія. 1896: Скончыліся Гульні I Алімпіяды, якія праходзілі ў Афінах. 1929: Савецкія войскі пераправіліся праз раку Амудар’я, пачаўся Афганскі паход Чырвонай арміі. 1942: У акупаваным нацыстамі Мінску пачала выдавацца газета «Мінскер цайтунг». 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Канадай. 2013: Здзейснены выбухі на Бостанскім марафоне. 2019: Здарыўся пажар у саборы Парыжскай Божай Маці.
Нарадзіліся
1452: Леанарда да Вінчы, вялікі мастак, архітэктар і навуковец (пам. 2.5.1519) 1646: Крысціян V, кароль Даніі 1684: Кацярына I, імператрыца расійская (пам. 6(17).5.1727) 1688: Іаган Георг Бергмюлер, нямецкі мастак 1707: Леанард Эйлер, швейцарскі матэматык (пам. 18.9.1783) 1786: Джон Франклін, даследчык Арктыкі 1812: Тэадор Русо, французскі мастак 1843: Генры Джэймс, амерыканскі пісьменнік 1858: Эміль Дзюркгейм, французскі сацыёлаг (пам. 15.11.1917) 1865: Вольга Базнаньская, польская мастачка 1874: Іаганес Штарк, нямецкі фізік 1875: Джэймс Джэй Джэфрыс, амерыканскі баксёр 1886: Мікалай Гумілёў, рускі паэт, навуковец афрыканіст (пам. 1921) 1889: Томас Харт Бентан, амерыканскі мастак 1900: Уладзімір Тамашчык, беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч (пам. 9.6.1970) 1901: Джо Дэвіс, англійскі снукерыст (пам. 10.6.1978) 1912: Кім Ір Сен, дзяржаўны дзеяч Паўночнай Карэі, генеральны сакратар Працоўнай партыі Карэі (пам. 8.7.1994) 1923: Артур Аліксаар, эстонскі паэт 1930: Вігдзіс Фінбагадоцір, прэзідэнт Ісландыі 1938: Клаўдзія Кардынале, італьянская кінаактрыса 1949: Ала Пугачова, савецкая і расійская эстрадная спявачка, прадзюсар, аўтар песень, кінаактрыса 1957: Эвелін Эшфард, амерыканская лёгкаатлетка 1979: Люк Эванс, англійскі акцёр. 1983: Алісэ Брага, бразільская актрыса 1990: Эма Уотсан, брытанская актрыса і фотамадэль 1994: Шона Мілер-Уйба, багамская лёгкаатлетка 1997: Леанарда Фабры, італьянскі лёгкаатлет
Памерлі
628: Імператрыца Суйка 1697: Карл XI, кароль Швецыі 1756: Жак Касіні, французскі астраном 1757: Разальба Кар'ера, італьянская мастачка 1757: Франц Ёзэф Шпіглер, нямецкі мастак (нар. 5.4.1691) 1763: Фёдар Волкаў, рускі акцёр, заснавальнік рускага тэатра (нар. 20.2.1729) 1765: Міхаіл Ламаносаў, расійскі навуковец і паэт (нар. 19.11.1711) 1847: Станіслаў Юндзіл, прыродазнавец, адзін з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі, доктар філасофіі і тэалогіі (нар. 6.5.1761) 1852: Тадэвуш Тышкевіч, дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ і Расійскай імперыі (нар. 6(17).9.1774) 1853: Агюст Ларан, французскі хімік-арганік 1902: Эмэ Жуль Далу, французскі скульптар 1943: Арыстарх Васілевіч Лянтулаў, расійскі мастак 1980: Жан-Поль Сартр, французскі пісьменнік і філосаф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1964, нар. 21.6.1905) 1990: Грэта Гарба, шведская і амерыканская кінаактрыса (нар. 18.9.1905) 1986: Жан Жэнэ, французскі пісьменнік, паэт і драматург (нар. 19.12.1910) 2010: Алег Елізараў, беларускі мастак-авангардыст 2015: Уладзімір Содаль, беларускі літаратуразнавец, краязнавец (нар. 13.9.1937)
Святкуюць Дзень экалагічных ведаў Міжнародны дзень культуры Сусветны дзень мастацтва : Дзень арміі : Дзень Кахання : Дзень дзяцей : Дзень закаханых : Свята Сонца (Дзень нараджэння Кім Ір Сена) : Дзень спецыяліста па радыёэлектроннай барацьбе : Дзень работнікаў крымінальнага вышуку Украіны
415