Дзмітрый Камы́шык (нар. , , БССР, СССР) — беларускі гандбаліст, левы паўсярэдні мінскага СКА і нацыянальнай зборнай Беларусі. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класаСпіскавы склад ігракоў мужчынскай гандбольнай каманды «БГК імя А. П. Мяшкова» (Брэст) на перыяд 2016/2017 гг. . Чэмпіён Беларусі 2014, 2015 і 2016, уладальнік Кубка Беларусі 2014, 2015 і 2016, сярэбраны прызёр SEHA-лігі 2014 і 2015.

Клубная кар’ера Выступаў за «Аркатрон» (Мінск), «Дынама» (Мінск), СКА Мінск. У чэрвені 2013 года перайшоў у БГК імя МяшковаПрофіль на сайце БГК імя А. П. Мяшкова .

У чэрвені 2016 года трапіў у аварыю і атрымаў сур’ёзныя траўмы, аднаўленне гандбаліста заняла працяглы час. У маі 2017 года пакінуў БГК. Усяго правёў за клуб 121 матч у розных турнірах, у якіх забросіў 269 мячоў.

У верасні 2018 года, аднавіўшыся ад траўмы, трапіў у заяўку мінскага СКА. У лютым 2020 года перайшоў у санкт-пецярбургскую «Няву», аднак ужо ў чэрвені таго ж года вярнуўся ў СКА.

Статыстыка Зборная БеларусіГодГульніГалы20092420101755201156201281420132156201411142015782016—201800201922Усяго73159

Спасылкі Профіль на старонцы ЕГФ

Профіль на сайце БГК імя А. П. Мяшкова Спіскавы склад ігракоў мужчынскай гандбольнай каманды «БГК імя А. П. Мяшкова» (Брэст) на перыяд 2016/2017 гг.

Катэгорыя:Гандбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па гандболе Катэгорыя:Ігракі ГК СКА Мінск Катэгорыя:Ігракі ГК Нява Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі БГК імя Мяшкова Катэгорыя:Ігракі ГК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ГК Аркатрон Мінск