Казімір Рдултоўскі ( — Верхнее Чернихово, усадьба Рдултовских ) — буйны землеўласнік Мінскай губерні (Расійская імперыя), навагрудскі павятовы маршалак (1811—1814).
Заснавальнік палацавага комплексу Рдултоўскіх у СновеДворцово-парковый ансамбль Рдултовских в Снове ждет инвестора .
Паходжанне і сям’я Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Рдултоўскіх, які адносіўся ў XVIII ст. да рэгіянальнай эліты Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага.
Казімір Рдултоўскі нарадзіўся ў 1785 г. у шляхецкай каталіцкай сям’і Яна Хрызастома Рдултоўскага (1735—1791) і графіні Францішкі Ржавускай. Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) быў новагародскім падваяводам і пад канец жыцця валодаў вялізнай латыфундыяй (паводле слоў Паўла Рдултоўскага (нар. 1902 г.), каля 240 тыс. дзесяцін зямлі). Па маці Казімір Рдултоўскі прыходзіўся праўнукам князю Міхалу Казіміру Радзівілу «Рыбаньку».
Бацька Казіміра — Ян Хрызастом Рдултоўскі — быў жанаты тройчы: з Брыгідай Статкевіч, з Канстанцыяй Булгарын і графіняй Францішкай Ржавускай.
Сам Казімір Рдултоўскі ажаніўся са сваёй зводнай сястрой — Тэрэзай Рдултоўскай, якая была дачкой Яна Хрызастома Рдултоўскага (1735—1791) і яго жонкі Канстанцыі Булгарын. Спецыяльны дазвол на такі блізкароднасны шлюб быў атрыманы ад папы рымскага, для чаго Казімір Рдултоўскі папярэдне выдаткаваў вялікія грошы ў Рым. Падобны шлюб выклікаў вялікі ажыятаж сярод дваран Мінскай губерні. Гэты саюз, нягледзячы на плёткі, апынуўся шчаслівым. Сенсацыйны шлюб нават не адбіўся на службовай кар’еры Казіміра.
Ад жонкі Казімір Рдултоўскі меў чатырох дзяцей: 1) Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі (1804—1869); 2) Яўстах Рдултоўскі (1824—1902); 3) Анэля Рдултоўская — стане жонкай двараніна Адама Льва Солтана (1825—1901), удзельніка Студзеньскага паўстання (1863—1864); 4) Лаўра Рдултоўская — стане жонкай двараніна Тарчэўскага.
Яго маці Францішка Ржавуская пасля смерці мужа (Яна Хрызастома Рдултоўскага) паўторна выйшла замуж за Францішка Абуховіча, мінскага кашталяна.
Адукацыя З ранніх гадоў жыў і вучыўся ў Англіі. У Оксфардзе ён атрымаў званне доктара філасофіі.
Маёнтак Пасля смерці бацькі Яна Хрызастома ў 1791 г. увядзенне Казіміра ў маёмасную спадчыну бацькі адбылося ў 1803 г.
Адносіўся да латыфундыстаў, бо меў ва ўласнасці вялізныя маёнткі Сноў, Чэрніхава (фальваркі Верхні Чэрніхаў, Ніжні Чэрніхаў, Трасцянец), Ястрамбель (Ястрамбель, Малахоўцы, Сіворчыцы і інш.), Адахоўшчына (Адахоўшчына, Карчы, Селявічы). Маёнтак Ястрамбель (вёскі Ястрамбель, Малахоўцы, Сіворчыцы, вінакурня) і маёнтак Адахоўшчына (Адахоўшчына, Карчы, Селявічы) у 1846 г. супольна налічвалі 226 душ мужчынскага пола, 180 душ жаночага пола, 9374 дзесяціны (лес і 2388 дзесяціны пашні).
Маёнтак Ястрамбель з палацам Казімір Рдултоўскі прадаў 3 мая 1851 г. двараніну-каталіку Міхалу КатлубаюДеревня Ястрембель — когда-то роскошный дворец Котлубаев теперь попросту разваливается .
Служба і ўзнагароды У 1803 г. Казімір Рдултоўскі быў прыняты ў склад братоў-воінаў Расійскага каталіцкага прыёрства.
Мальтанскі кавалер крыжа святога Іаана Іерусалімскага (1804).
У 1811 і 1813 г. дваране Навагрудскага павета абіралі Казіміра Рдултоўскага на пасаду навагрудскага павятовага маршалка (1811—1814).
Гаспадарчая і грамадская дзейнасць
У 1811 г. Казімір пасяліўся ў Снове, дзе заклаў сад і пачаў будаўніцтва раскошнага сноўскага палаца па праекце віленскага архітэктара Браніслава ТычэцкагаМинщина богата старинными дворцами и усадьбами .
У палацы кіпела свецкае жыццё. Тут Казімір прымаў знакамітых персон. Вядома, што ў яго ў гасцях пабываў брат Напалеона Банапарта Еранім.
Акрамя будаўніцтва гэтай рэзідэнцыі Казімір Рдултоўскі праславіўся таксама поспехамі ў сельскай гаспадарцы, агародніцтве, развіцці сноўской прамысловасці — пры ім у Снове была пабудавана вялікая суконная фабрыка, чым на той момант маглі пахваліцца нямногія багатыя сядзібыПутешествия по Беларуси — Местечко Снов .
У 1836 г. па загадзе Казіміра Рдултоўскага ў Снове пабудавалі каменны храм, асвячоны ў гонар усё Першавярхоўных апосталаў, які пазней, у 1893 г., быў рэканструяваны і пераасвечаны ў праваслаўны храм Святых Касьмы і Даміяна.
У культуры
У п’есе «Крык рабіны» (1949) Казімір Рдултоўскі з’яўляецца адным з герояўWacław Kubacki. Krzyk jarzębiny .
У прэм’ернай пастаноўцы рэжысёра (1949, ВаршаваKrzyk jarzębiny premiera: 31 marca 1949) яго ролю выконваў Чэслаў Каліноўскі, у пастаноўцы (1949, ПознаньKrzyk jarzębiny premiera: 30 kwietnia 1949) — Тадэвуш Хмялеўскі, у пастаноўцы Ежы Ронарда Буянскага (1949, КракаўKrzyk jarzębiny premiera: 23 października 1949) — , у пастаноўцы (1969, Тэатр польскага радыё) — і .
Літаратура
Спасылкі Kazimierz Rdułtowski h. Drogosław
Казімір Катэгорыя:Павятовыя маршалкі навагрудскія Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта