Помнік Сяргею Іванавічу Грыцаўцу — помнік у Мінску, прысвечаны савецкаму лётчыку, першаму двойчы Герою Савецкага Саюза С. І. Грыцаўцу. Размешчаны на бульвары па вул. Леніна, арыентаваны на праспект Незалежнасці. Аўтарамі помніка з'яўляюцца скульптар Заір Азгур і архітэктар В. Волчак.
Гісторыя Першапачаткова ўстаноўлены ў 1951 г. у парку 30-годдзя БССР, цяпер парк Янкі Купалы, у пачатку цэнтральнай алеіСквер (парк) имени Янки Купалы , насупраць будынка Белдзяржцырка, узвядзенне якога пачалося праз тры гады. Сквер быў маладым, за дрэвамі добра праглядаўся будынак штаба Беларускай ваеннай акругі. У 1960-я гады наваколлі бюста аблюбавалі стылягі, якіх праследвалі ўлады, іх слэнг нават папоўніўся фразай «пайсці на Грыцавец». У 1972 годзе помнік быў перанесены на бульвар па вул. ЛенінаГримаса судьбы в небе, на яго месцы ў парку быў устаноўлены помнік Я. Купалу, чыё 90-годдзе з дня нараджэння тады адзначалася.
Апісанне Помнік уяўляе сабой бронзавы пагрудны бюст лётчыка вышынёй 1,15 м, пастаўлены на высокі, вышынёй 3,5 м, чатырохгранны пастамент, абліцаваны чорным паліраваным гранітам. На помніку залатымі літарамі напісана «Дважды Герою Советского Союза Грицевцу Сергею Ивановичу. 1909–1939» (). Рысы твару, упэўнены позірк, шырокія плечы перадаюць мужны вобраз героя. Світар з высокім каўняром і фрэнч з дзвюма выявамі зорак Героя Савецкага Саюза ўдакладняюць яго характарыстыку.
Гл. таксама Помнік Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (Баранавічы)
Літаратура
Спасылкі
Памятник Сергею Ивановичу Грицевцу
Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Творы Заіра Азгура Катэгорыя:Праспект Незалежнасці (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Леніна (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1951 годзе Катэгорыя:1951 год у Мінску