Ма́стэрс 2016 (, таксама вядомы як Dafabet Masters 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 10 па 17 студзеня 2016 года ў «Аляксандра-палацы» ў Лондане, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па прызавых грошах запрашальнае снукернае спаборніцтва, а таксама другое спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2015/2016. Турнір стаў 42-м розыгрышам Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Кампанія Dafabet у трэці раз запар спансавала турнір Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £600,000, з якіх £200,000 атрымаў пераможца.

У турніры прыняло ўдзел 16 снукерыстаў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным рэйтынгу. Яны ўсе гулялі на выбыванне пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу. Пасеў гульцоў на турнір адбываўся адразу пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2015 года. Такім чынам, Стывен Магуайр, які падчас Мастэрс ужо займаў 17-е месца ў рэйтынгу, прымаў удзел на турніры, а Майкл Уайт, які выцесніў яго з топ-16 ужо пасля лёсавання спаборніцтва, не здолеў упершыню ў кар’еры патрапіць на найбуйнейшы снукерны турнір. Усе паядынкі турніру гуляліся за адным сталом на арэне Аляксандра-палаца.

Турнір

Мастэрс 2016 года стаў 42-м розыгрышам турніру Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Турнір з’яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з запрашальных нярэйтынгавых спаборніцтваў. З самога заснавання Мастэрс праходзіць у Лондане, з 2012 года — у Аляксандра-палацы.

Мастэрс 2016 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера () і ўваходзіў у каляндар мэйн-туру, а таксама з’яўляўся адным з запрашальных турніраў снукернага сезона 2015/2016.

Матчы найбуйнейшага запрашальнага снукернага турніру (15 паядынкаў) гуляліся за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы.

Прызавыя грошы

У 2016 годзе анлайн-сэрвіс Dafabet у трэці раз запар стаў спонсарам турніру Мастэрс. Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з 2015 годам, склаўшы £600,000. Толькі прызавыя фонды іншых турніраў Трайной снукернай кароны, чэмпіянату свету (£1,500,100) і чэмпіянату Вялікабрытаніі (£732,000), перавысілі суму ў £600,000 у сезоне 2015/2016.

Таксама на тым жа ўзроўні, што і год таму, застаўся першы прыз турніру — £200,000. Для параўнання, першы прыз чэмпіянату Вялікабрытаніі 2015 склаў £150,000, а International Championship — £125,000. Толькі першы прыз чэмпіянату свету 2016 года, які стаў найвышэйшым грашовым прызам пераможцы турніру ў гісторыі снукера, склаўшы £330,000, перавысіў першы прыз турніру Мастэрс у сезоне 2015/2016.

ДасягненнеПрызавыяПераможца£200000Фіналіст£90000Паўфіналісты£50000Чвэрцьфіналісты£250001/8 фіналу£12500Найвышэйшы брэйк£10000Агульны прызавы фонд £600000

Фармат турніру

На Мастэрс 2016 прыняло ўдзел 16 ігракоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным снукерным рэйтынгу. У першым раўндзе сышліся 8 першых нумароў пасеву з астатнімі ўдзельнікамі. Пасля гэтага пераможцы працягвалі гуляць на выбыванне ў чвэрцьфіналах, паўфіналах і фінальным паядынку. Такім чынам, лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-8 раней за чвэрцьфінальную стадыю, снукерыстаў з першай чацвёркі сеяных — раней за паўфіналы і двух першых сеяных — раней фінальнага матча Мастэрс. Чатыры раўнды спаборніцтва праходзілі на працягу васьмі дзён на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія.

Стадыя Тэрміны 1/8 фіналу 10—13 студзеня 11 6 1/4 фіналу 14—15 студзеня 11 6 1/2 фіналу 16 студзеня 11 6 Фінал 17 студзеня 19 10

Удзельнікі

Пасеў гульцоў на Мастэрс быў утвораны паводле афіцыйнага рэйтынгу на 7 снежня 2015 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2015 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца Шон Мёрфі, другі — чэмпіён свету Сцюарт Бінэм.

Роні О’Саліван і Джон Хігінс патрапілі на Мастэрс у 22-і раз, што з’яўляецца найлепшым вынікам сярод удзельнікаў розыгрышу 2016 года. Марк Уільямс прымаў удзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве ў 18-ы раз, а Шон Мёрфі, Дзін Цзюньхуэй і Стывен Магуайр — у 12-ы раз.

Двухразовы чэмпіён Мастэрс шатландзец Джон Хігінс прыняў удзел у турніры ўжо 22-і раз запар. Такім чынам, ён зраўняўся з вынікам шасціразовага чэмпіёна Стывена Хендры, які ўдзельнічаў на 22-х турнірах запар з 1989 па 2011 гады. Рэкардсменам па гэтым паказчыку з’яўляецца Джымі Уайт з 26 удзеламі на Мастэрс запар (з 1982 па 2007).

У 2016 годзе на Мастэрс, на якім дагэтуль прымалі ўдзел усяго 83 снукерысты з самога заснавання, дэбютантам стаў кітаец Лян Вэньбо.

З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў Роні О’Саліван (5 тытулаў: 1995, 2005, 2007, 2009, 2014). Апроч О’Салівана пераможцамі Мастэрс станавіліся яшчэ шэсць удзельнікаў турніру: Марк Сэлбі (3 тытулы: 2008, 2010, 2013), Джон Хігінс (2 тытулы: 1999, 2006), Марк Уільямс (2 тытулы: 1998, 2003), Шон Мёрфі (2015), Ніл Робертсан (2012) і Дзін Цзюньхуэй (2011).

Самым узроставым удзельнікам Мастэрс 2016 года стаў 41-гадовы Джо Пэры. Марку Уільямсу, Джону Хігінсу і Роні О’Салівану ў часе турніру было па 40 гадоў. Самым маладым гульцом, які патрапіў на найбуйнейшы запрашальны снукерны турнір 2016 года, стаў 26-гадовы Джад Трамп. Кітайцам Дзіну Цзюньхуэю і Ляну Вэньбо было па 28 гадоў, Марку Алену — 29.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Мастэрс.

Леташні пераможцаЧэмпіён светуДэбютант турніру

У табліцы падаецца рэйтынг на момант пачатку турніру, які ўсталяваўся 14 снежня 2015 пасля 5-га этапу еўрапейскага туру. Пасеў на турнір адбываўся паводле рэйтынгу, які ўсталяваўся 7 снежня 2015 пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі. Гулец Дэбют Найлепшы вынік 1 4 Шон Мёрфі 10.08.1982 2001 Перамога (2015) 11 26 16 10 61,5 % 254 136 118 53,5 % 87 19 139 2,92 13,37 474000 2 2 Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2006 1/8 фіналу (2006, 2012, 2013, 2014, 2015) 6 7 1 6 14,3 % 68 28 40 41,2 % 13 0 91 5,23 — 61000 3 1 Марк Сэлбі 19.06.1983 2008 8 24 19 5 79,2 % 267 149 118 55,8 % 103 22 141 2,59 12,4 687500 4 3 Ніл Робертсан 11.02.1982 2004 Перамога (2012) 10 23 14 9 60,9 % 227 118 109 52 % 83 23 140 2,73 9,87 435000 5 5 Джад Трамп 20.08.1989 2009 1/2 фіналу (2012) 5 8 3 5 37,5 % 75 35 40 46,7 % 26 9 140 2,88 8,33 78500 6 6 Роні О’Саліван 05.12.1975 1994 Перамога (1995, 2005, 2007, 2009, 2014) 21 59 43 16 72,9 % 594 348 246 58,6 % 256 57 143 2,32 10,42 1310000 7 7 Джон Хігінс 18.05.1975 1995 Перамога (1999, 2006) 21 43 24 19 55,8 % 414 220 194 53,1 % 133 23 140 3,11 18 724500 8 8 Бары Хокінс 23.04.1979 2007 1/8 фіналу (2007, 2013, 2014, 2015) 5 5 0 5 0 % 46 16 30 34,8 % 12 3 132 3,83 15,33 48000 9 9 Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2004 Перамога (2011) 11 23 13 10 56,5 % 219 116 103 53 % 92 19 147 2,38 11,53 331500 10 10 Джо Пэры 13.08.1974 2003 1/4 фіналу (2015) 7 8 1 7 12,5 % 71 26 45 36,6 % 14 4 106 5,07 17,75 102250 11 11 Марк Ален 22.02.1986 2009 1/2 фіналу (2011, 2015) 7 15 8 7 53,3 % 145 77 68 53,1 % 47 8 138 3,09 18,13 159500 12 12 Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2009 1/4 фіналу (2014) 4 6 2 4 33,3 % 56 25 31 44,6 % 13 2 100 4,31 28 60500 13 14 Марк Уільямс 21.03.1975 1995 Перамога (1998, 2003) 17 39 24 15 61,5 % 380 209 171 55 % 108 19 133 3,52 20 710500 14 13 Марка Фу 08.01.1978 2000 Фінал (2011) 9 17 8 9 47,1 % 156 72 84 46,2 % 47 12 147 3,32 13 209500 15 15 Лян Вэньбо 05.03.1987 2016 — 0 0 0 0 — 0 0 0 — — — — — — 0 16 17 13.03.1981 2005 1/2 фіналу (2007, 2009, 2010, 2014) 11 21 10 11 47,6 % 196 96 100 49 % 58 15 142 3,38 13,07 240000

Рэферы

На матчах Мастэрс 2016 працавалі трое рэферы з розных краін Еўропы.

Рэферы Матчы, якія абслугоўваў Аліўе Мартэл Фінал, чвэрцьфінал і 3 матчы 1/8 фіналу Колін Хамфрыс Паўфінал, 2 чвэрцьфіналы і 2 матчы 1/8 фіналу Ян Верхаас Паўфінал, чвэрцьфінал і 3 матчы 1/8 фіналу

Расклад і кошт квіткоў

Мастэрс 2016 года праходзіў на працягу 8 дзён (з нядзелі 10 студзеня па нядзелю 17 студзеня) за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія, умяшчальнасць якой складала 1958 месцаў (найбольшая колькасць месцаў на Мастэрс на гэтай арэне). Кожны дзень на турніры праходзіла па дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежаў ад стадыі турніру, сесіі (у чвэрцьфінальнай стадыі чым пазней пачыналася сесія, тым даражэй каштавалі квіткі) і дня тыдня (квіткі на матчы першага раўнда, якія праходзілі ў нядзелю, каштавалі даражэй, чым квіткі на матчы гэтай жа стадыі, якія праходзілі ў іншыя дні). На матчы першага раўнда квіткі каштавалі ад £15 да £20, на чвэрцьфіналы — ад £20 да £25, на паўфіналы — £40, на фінальны паядынак — £45. Апроч таго, гледачы мелі магчымасць набыць квіткі адразу на ўвесь гульнявы дзень (дзве сесіі). На матчы першага раўнда такія квіткі каштавалі ад £20 да £30, на чвэрцьфіналы — £40, на паўфіналы — £70, на фінальны паядынак — £75.

Дата Дзень тыдня Стадыя Сесія (пачатак сесііПачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе (UTC+0).) Кошт квіткоў Квіткі на адну сесію Квіткі на абедзве сесіі 10 студзеня Нядзеля 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £20 £30 Вячэрняя сесія (19.00) £20 11 студзеня Панядзелак 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £15 £20 Вячэрняя сесія (19.00) £15 12 студзеня Аўторак 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £15 £20 Вячэрняя сесія (19.00) £15 13 студзеня Серада 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £15 £20 Вячэрняя сесія (19.00) £15 14 студзеня Чацвер Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £20 £40 Вячэрняя сесія (19.00) £25 15 студзеня Пятніца Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £20 £40 Вячэрняя сесія (19.00) £25 16 студзеня Субота Паўфіналы Дзённая сесія (13.00) £40 £70 Вячэрняя сесія (19.00) £40 17 студзеня Нядзеля Фінал Дзённая сесія (13.00) £45 £75 Вячэрняя сесія (19.00) £45

Апроч таго, на чатыры апошнія гульнявыя дні спаборніцтва таксама прадаваліся квіткі класаў «Corporate Hospitality» (£135 — апошняя сесія фінала) і «VIP» (£75-£135 — чвэрцьфіналы, £90-£165 — паўфіналы, £95 — першая сесія фінала). Гэтыя класы прадугледжвалі для аматараў снукера сядзенні з павышаным камфортам, абеды і вячэры, напоі, каментарыі праз слухаўкі і розныя іншыя выгоды.

VIPCorporate HospitalityПершая сесія — VIP, другая — Corporate Hospitality

Дата Дзень тыдня Стадыя Сесія (пачатак сесііПачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе (UTC+0).) Кошт квіткоў Квіткі на адну сесію Квіткі на абедзве сесіі 14 студзеня Чацвер Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £75 £135 Вячэрняя сесія (19.00) £80 15 студзеня Пятніца Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £75 £135 Вячэрняя сесія (19.00) £80 16 студзеня Субота Паўфіналы Дзённая сесія (13.00) £90 £165 Вячэрняя сесія (19.00) £90 17 студзеня Нядзеля Фінал Дзённая сесія (13.00) £95 £210 Вячэрняя сесія (19.00) £135

Ход турніру

Гульні першага раўнда

Шон Мёрфі — Марк Ален

10 студзеня 201613:00 UTC+01/8 фіналу (1) 4:6 (11)«Аляксандра-палац»,Лондан, АнгліяРэферы: Аліўе МартэлСправаздача 4 Сусветны рэйтынг 11 5 Рэйтынгавыя турніры 2 Статыстыка выступленняў на Мастэрс 1 Колькасць тытулаў 0 12 Колькасць удзелаў 8 26 Колькасць згуляных матчаў 15 16 Колькасць выйграных матчаў 8 19 Колькасць соценных брэйкаў 8 139 Найвышэйшы брэйк 138 Статыстыка асабістых сустрэч 10 (7; 1) Лік асабістых сустрэч (Рэйтынгавыя турніры; Мастэрс) 2 (0; 0) 60 (40; 6) Лік паводле фрэймаў (Рэйтынгавыя турніры; Мастэрс) 41 (28; 2)