Пакланенне мудрацоў; у перакладах Васіля Цяпінскага, Вінцэнта Гадлеўскага, Пятра Татарыновіча, Міхася Міцкевіча, Сабілы і Малахава, афіцыйным Рыма-каталіцкага касцёла, афіцыйным Беларускай праваслаўнай царквы, Яна Станкевіча, Анатоля Бокуна, Васіля Сёмухі (), радзей Пакланенне магаў; у перакладах Чарняўскага, Дзекуць-Малея, Анатоля Клышкі і Льва Гарошкі. — евангельскі эпізод, папулярны багаслоўскі і іканаграфічны сюжэт. У беларускім мастацтвазнаўстве сюжэт называецца літаральнымі перакладамі з рускай Пакланенне вешчуноўГісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. -- Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1987. — 304 с.; іл. — С. 202. () і польскай Пакланенне трох каралёўГісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. -- Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; Рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1987. — 304 с.; іл. — С. 202. (), такая практыка склалася за савецкім часам.

У аснове сюжэта сведчанне Евангелля паводле Матфея () пра трох мудрацоў, якія прыйшлі ў Віфлеем з Усходу, каб пакланіцца Дзіцяці-ХрыстуАляксандр ЯРАШЭВІЧ. «І НАРАДЗІЛА СЫНА СВАЙГО…». Сюжэты Божага Нараджэння ў старабеларускім мастацтве і прынеслі яму дары. Апавяданне Матфея пазней дапоўнілі царкоўныя і апакрыфічныя паданні.

Раннехрысціянская літаратура лічыла радзімай мудрацоў Аравію, Клімент Александрыйскі назваў персідска-месапатамскі рэгіён. У Блажэннага Аўгусціна (354—430) і Іаана Залатавуста (каля 347—407) мудрацоў было дванаццаць, а Арыген (184/185 — 253/254) сцвярджаў, што іх колькасць адпавядала колькасці дароў. Багасловы суадносілі іх з трыма асобамі Тройцы або з траістым складам чалавечага роду. Беда Вялебны (каля 672/673 — 735) даў ім імёны — Каспар, Мельхіёр і Бальтазар, царскае паходжанне і радзіму.

Сюжэт стаў шырока папулярны дзякуючы зборніку італьянца Якава Варагінскага (каля 1228/1230—1298) «Залатая легенда», складзенаму каля 1260 года. Мошчы мудрацоў з XIII стагоддзя зберагаліся ў Кёльнскім саборы, магчыма, таму «Пакланенне мудрацоў» надзвычай папулярным у жывапісе Паўночнай Еўропы.

У эпоху вялікіх геаграфічных адкрыццяў мудрацы сталі ўвасабленнем белай, жоўтай і чорнай рас або трох частак свету — Еўропы, Азіі, Афрыкі.

Дзень пакланення мудрацоў адзначаецца хрысціянамі. У каталіцтве — 6 студзеня на свята Богаяўлення. У некаторых краінах дзень называецца Свята Трох Каралёў.

Гл. таксама Нараджэнне Хрыстова Віфлеемская зорка Пакланенне пастухоў Саламея-павітуха Адарацыя Аповесць пра трох каралёў

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Жыццё Ісуса Хрыста Катэгорыя:Евангелле паводле Матфея