Пятро Васілевіч Мятла (, Кухцінцы Дзісенскага павета Віленскай губерні, зліліся з Завуццем — ) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч Заходняй Беларусі. Член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (з 1926).
Біяграфія
У 1906—1910 гадах вучыўся ў Дзісенскім гарадскім вучылішчы, у 1911—1912 — на педагагічных курсах у Коўне. Працаваў настаўнікам пачатковага вучылішча ў Рэтавеhttps://gwar.mil.ru/heroes/chelovek_gospital21452799/. Падчас Першай сусветнай вайны, у 1914—1917 гадах у арміі. Станам на красавік 1915 года, старшы пісар 320-га палявога рухомага шпіталя, дастаўлены з сустаўным рэўматызмам і анеміяй у шпіталь у Дзягілеве Разанскага павету. Пазней пры невядомых акалічнасцях аказаўся сярод юнкераў Аляксееўскага ваеннага вучылішча, якія «выступілі супраць рэвалюцыі і паўстаўлага пралетарыяту». Арыштаваны і зняволены ў турму. З канца 1917 да 1921 года настаўнічаў. З 1921 года ў Вільні.
У 1921—1922 гадах працаваў бухгалтарам, загадчыкам аддзела Віленскага саюза кааперацыі. Удзельнічаў у стварэнні нацыянальна-вызваленчых суполак і арганізацый, беларускіх школ у Заходняй Беларусі. У 1922 годзе выбраны дэпутатам Сейма Польскай Рэспублікі ад беларускай нацыянальнай меншасці. Быў членам Беларускага пасольскага клуба.
Адзін са стваральнікаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ), член яе ЦК. Пасля разгрому БСРГ 16 студзеня 1927 года арыштаваны і прыгавораны да 12 гадоў турмы. У 1930 годзе вызвалены з турмы і ў кастрычніку 1930 года пакінуў Польскую Рэспубліку, нелегальна перайшоў мяжу з СССРSprawozdanie z życia mniejszości narodowych, IV kwartał 1930, wyd. 1931. — s. 63. Працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры Прэзідыуме Беларускай акадэміі навук (яе старшыня ў 1932—1933), у ВСНГ БССР намеснікам начальніка планавання, начальнікам сектара кадраў.
Арыштаваны ДПУ БССР 1 верасня 1933 года па справе Беларускага нацыянальнага цэнтра. Пастановай калегіі АДПУ СССР ад 9 студзеня 1934 года прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, якая заменена 10 гадамі ППЛ. Зняволенне адбываў на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. Памёр у лагеры.
Рэабілітаваны 16 жніўня 1956 года Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Члены Беларускага пасольскага клуба Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мёрскім раёне Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939) Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР