Яўген Іванавіч Хлябцэ́віч (псеўд. Халімон з-пад Пушчы; , Жыровічы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня — , ) — беларускі нацыянальны дзеяч, бібліятэказнавец, бібліёграф, літаратуразнавец. Кандыдат педагагічных навук (1947). Сын Івана Андрэевіча Хлябцэвіча.
Біяграфія Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю. З верасня 1906 па люты 1907 вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Юр’еўскага ўніверсітэтаЭстонскі гістарычны архіў. 402.12.62, арк. 123, № 20659., потым у Пецярбургскім універсітэце (скончыў у 1913 годзе).
Друкаваўся пад псеўданімам Халімон з-пад пушчы ў газетах «Наша доля» і «Наша ніва»; супрацоўнічаў у пецярбургскай газеце «Новая Русь». Удзельнік 2-га з’езда Беларускай сацыялістычнай грамады (1906).
Адзін з арганізатараў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка ў Пецярбургскім універсітэце ў 1912 годзе. У 1912 годзе быў таксама адным з арганізатараў беларускага краязнаўчага таварыства пры Пецярбургскім універсітэце.
У гады Першай сусветнай вайны — фельчар 53-га тылавога эвакуацыйнага пункта ў Праскураве. У 1917 годзе кароткі час выдаваў там газету «Вольны голас» (Свободный голос: газета военная, общественная и политическая).
У 1919 годзе інструктар Беларускага пададдзела асветы нацыянальных меншасцей у Кіеве, потым у Маскве.
З 1919 года загадчык бібліятэчнага аддзялення , з 1930 года працаваў у Наркамасвеце РСФСР, у 1943—1953 гадах выкладчык, вучоны сакратар . Удзельнічаў у стварэнні на Беларусі бясплатных народных паўленкаўскіх бібліятэк.
Навуковая дзейнасць Даследаваў пытанні кіравання чытаннем, праблему «пісьменнік і чытач», перапісваўся з беларускімі і рускімі пісьменнікамі. Аўтар прац «Бібліятэкі і кааперацыя» (1912), «Адраджэнне беларускай народніцкай літаратуры» (1914, перавыдадзена ў 1917 годзе пад назвай «Народніцкая паэзія беларусаў»), артыкулаў і ўспамінаў пра Ф. Багушэвіча, Я. Баршчэўскага, А. Бурбіса, Я. Купалу, Цётку.
Творы Як атрымаць народную бібліятэку-чытальню // Наша ніва. 1908. № 21. Библиотеки и кооперации. Ковна, 1912. — 20 с. Народническая поэзия белоруссов. Петроград: Свободная мысль, 1918. — 21 с. Труды 1-го Всероссийского съезда библиотечных работников Красной армии и флота [15-24 октября 1920 года] / Под. ред. Е. Хлебцевича. М.: Высший военный редакционный совет, 1922. — 128 с. В помощь библиотекарю. М.: Высший военный редакционный совет, 1923. — 130 с. Изучение читательских интересов широких масс (из опыта библиотечной работы в Красной армии). М.: Красная новь, 1923. — 136 с. Библиотечная активная работа: Формы и методы библиотечной работы применяемые в Красной армии / Под ред. Е. Хлебцевича. М.: Государственное военное изд-во, 1925. Изучение читательских интересов. М.: Государственное изд-во, 1927. — 144 с. Массовый читатель и антирелигиозная пропаганда. М.: Государственное изд-во, 1928. — 181 с. Опыт руководства чтением и изучения рабочего читателя. М., 1930. — 40 с. М. Горький и красноармейские читатели // Советская библиография. 1933. № 1-3. Стр. 124—137. Идеалистические извращения в литературе по изучению читателя и книги // Советская библиография. 1934. № 1. Стр. 28—38. Роль агитлистовок и методы их распространения [Учет опыта бибработы во время гражданской войны] // Советская библиография. 1934. № 3—4. Стр. 55-72. Массовый читатель и работа с книгой. М.: Учпедгиз, 1936. — 208 с. Янка Купала ў Пецербургу: успаміны аб Пецербургскім перыядзе жыцця паэта // Беларусь. 1945. № 11—12. С. 29.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускага бібліятэказнаўства Катэгорыя:Бібліёграфы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі МДІК