Нізі́нныя бало́ты — травяныя або гіпнава-травяныя эўтрофныя балоты грунтавога сілкавання, найбольш багатыя мінеральнымі солямі.
Нізінныя балоты ўтвараюцца ў далінах рэк, па берагах азёр, у месцах выхаду крыніц.
Апісанне
Сярэдняя частка гэтых балот ляжыць на адным узроўні з ускраінамі або ніжэй за іх, зрэдку паверхня нахіленая. Для нізінных балот характэрны эўтрофныя расліны, патрабавальныя да мінеральных элементаў.
Флора
Ва ўмераным клімаце гэта лясныя балоты з вольхай, бярозай, вярбой, хвояй, елкай, лазой або травяныя ці мохавыя балоты з асокамі, трыснягом, чаротам, рагозамі, разнатраўем, гіпнавымі і сфагнавымі імхамі.
Фаўна
Фаўна разнастайная: , , , зрэдку і , асабліва шмат птушак — , , , , , , , , .
Беларусь На Беларусі пашыраны на поўдні і паўднёвым захадзе, асабліва на Палессі і Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Складаюць 82,7 % плошчы ўсіх балотаў. Найбольшыя балоты — Аброўскае, Выганашчанскае балота, Вялікі Лес, Грычын, Паганянскае балота, Хольча, Старобінскае і інш.
Многія нізінныя балоты міліяруюцца і выкарыстоўваюцца пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Балоты паводле тыпаў