Вікіпе́дыя () — шматмоўная, свабодная інтэрнэт-энцыклапедыя, якая ствараецца супрацоўніцтвам ахвотнікаў і каардынуецца некамерцыйнай арганізацыяй Фондам Вікімедыя, якая знаходзіцца ў Сент-Пітэрсбергу, Фларыда. На сённяшні дзень найпапулярнейшы інтэрнэт-даведнік у свеце. Па аб’ёме звестак Вікіпедыя — найпаўнейшая энцыклапедыя з усіх, што ствараліся за гісторыю чалавецтва. Агульная колькасць яе старонак на склала .
Найвялікшы з моўных раздзелаў энцыклапедыі — англійскі, станам на ён налічвае (для параўнання, Брытаніка — «Брытанская Энцыклапедыя», у 15-м выданні налічвае 120 тысяч артыкулаў, трэцяя рэдакцыя «Вялікай Савецкай Энцыклапедыі» — каля 100 тысяч). Беларуская Вікіпедыя станам на налічвае , займаючы месца па гэтым крытэрыі сярод больш за 350 моўных раздзелаў, такім чынам, уваходзіць у 20 % найвялікшых.
Агулам у Вікіпедыі станам на май 2025 года 356 моўных раздзелаў. Больш за мільён артыкулаў змяшчаюць англійская, себуанская, шведская, нямецкая, французская, нідэрландская, руская, італьянская, іспанская, польская, егіпецкая арабская, японская, в’етнамская, варай-варайская, кітайская, арабская, украінская і партугальская Вікіпедыі.
У сакавіку 2025 года Вікіпедыя займала 5 месца ў рэйтынгу самых папулярных сайтаў у інтэрнэце.
Праект некамерцыйны і развіваецца на сродкі спонсараў, якія ў асноўным з'яўляюцца простымі ўдзельнікамі Вікіпедыі. Арганізатар — амерыканскі фонд Wikimedia Foundation Inc.
Этымалогія Назва ўтворана ад англійскага слова «вікі» (запазычана з гавайскай мовы і значыць «хутка») і англійскага слова «энцыклапедыя» (утворана ад грэчаскіх «ἐγκύκλιος» і «παιδεία» і значыць «кола ведаў»).
Гісторыя
Стваральнікі Вікіпедыі — Джымі Вэйлс і Лары Сэнгер.
Вікіпедыя спачатку была складовай часткай пісанай экспертамі Нупедыі (з 15 студзеня 2001). Першапачаткова кожны новы артыкул перад публікацыяй праходзіў складаную шматступенную працэдуру рэдагавання. Аднак рост аб’ёму энцыклапедыі прымусіў стваральнікаў шукаць прасцейшы метад публікацыі.
Нупедыя была створана 9 сакавіка 2000 года як уласнасць Bomis, Inc., кампаніі, якая валодала вэб-парталам. Асноўнымі фігурамі былі Джымі Вэйлз, CEO Bomis, і Лары Сэнгер, галоўны рэдактар Нупедыі, а затым і Вікіпедыі. Нупедыя, спачатку ліцэнзаваная ў адпаведнасці са сваёй ліцэнзіяй Nupedia Open Content License, потым перайшла на GNU Free Documentation License.
Джымі Вэйлзу звычайна прыпісваюць вызначэнне мэты стварэння энцыклапедыі, якую могуць рэдагаваць звычайныя чытачы. Сэнгеру ж прыпісваюць контр-інтуітыўную стратэгію выкарыстання вікі для дасягнення гэтай мэты. 10 студзеня 2001 г. Лары Сэнгер у спісе рассылкі «Нупедыі» прапанаваў ужыць канцэпцыю «вікі» для самой «Нупедыі», каб паскорыць яе развіццё. Гэта прывяло да стварэння вэб-сайту Вікіпедыі, якая спачатку была задумана для папярэдняй распрацоўкі матэрыялаў, якія потым былі б размешчаныя ў Нупедыі.
Вікіпедыя была афіцыйна адкрыта 15 студзеня 2001 года як адзінкавы англамоўны раздзел на www.wikipedia.com і была анансавана Сэнгерам у спісе рассылкі «Нупедыі». Палітыка «нейтральнага пункту гледжання» ў Вікіпедыі была ўведзена ў першыя месяцы і была аналагічна ранняй палітыцы нейтральнасці ў «Нупедыі». Іншых правіл спачатку існавала адносна няшмат, і Вікіпедыя кіравалася незалежна ад «Нупедыі».
Вікіпедыя атрымала ранніх удзельнікаў з «Нупедыі». Яна вырасла прыкладна на 20 000 артыкулаў і на 18 моў на канец 2001 года. На канец 2002 года яна дасягнула 26 моўных раздзелаў, 46 на канец 2003 года і 161 на канец 2004 года. «Нупедыя» і Вікіпедыя суіснавалі, пакуль серверы «Нупедыі» не былі назаўсёды адключаныя ў 2003 годзе (тэкст «Нупедыі» быў уключаны ў Вікіпедыю). Англійская Вікіпедыя мінула адзнаку ў 2 млн артыкулаў 9 верасня 2007 года, што зрабіла яе найвялікшай энцыклапедыяй усіх часоў, якая зацямніла нават энцыклапедыю Юнлэ, якая ўтрымлівала статус найвялікшай на працягу 600 гадоў.
Спасылаючыся на наяўнасць камерцыйнай рэкламы і відавочны англацэнтрызм Вікіпедыі, карыстальнікі іспанскай Вікіпедыі вылучыліся з агульнага праекта для стварэння Enciclopedia Libre ў лютым 2002 года. Пазней у тым жа годзе Вэйлз абвясціў, што Вікіпедыя болей не будзе ўтрымліваць рэкламу, і яе вэб-сайт быў перамешчаны на wikipedia.org. Некаторыя іншыя праекты вылучыліся з Вікіпедыі з рэдакцыйных прычын. Wikinfo, напрыклад, не патрабуе нейтральнага пункту гледжання і дазваляе арыгінальныя даследаванні. Новыя праекты, якія натхніла Вікіпедыя, — Citizendium, Scholarpedia, Conservapedia і Google Knol, — былі пачатыя ў адказ на ўсведамленне абмежаванасцяў Вікіпедыі (палітыка ў вобласці рэцэнзавання, арыгінальных артыкулаў і камерцыйнай рэкламы).
Фонд Вікімедыя () быў створаны з Вікіпедыі і «Нупедыі» 20 чэрвеня 2003 года. У 2015 годзе Вікіпедыя атрымала Прэмію Эразма.
Супольнасць
Супольнасць Вікіпедыі — гэта: простыя чытачы Вікіпедыі (чытачы, якія не зрабілі ніводнай праўкі); удзельнікі Вікіпедыі (чытачы, якія зрабілі прынамсі адну праўку), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на ананімных удзельнікаў і ўдзельнікаў, якія маюць уліковы запіс. Ананімныя ўдзельнікі не могуць правіць абароненыя артыкулы Вікіпедыі.
Супольнасць удзельнікаў Вікіпедыі — іерархічная па структуры. Удзельнікі з добрай рэпутацыяй могуць балатавацца на адзін з многіх узроўняў добраахвотнага кіравання. Ніжэйшая прывілеяваная «пасада» — адміністратар (могуць выдаляць старонкі, блакаваць артыкулы ад правак у выпадку вандалізма ці рэдактарскіх спрэчак і блакаваць удзельнікаў).
Нягледзячы на назву, адміністратары не маюць ніякіх асабістых прывілеяў у працэсе прыняцця рашэнняў, і ім забаронена ўжываць свае паўнамоцтвы для ўрэгулявання спрэчак. Ролю адміністратараў часта апісваюць як «уборку» і ўнясенне правак, якія маюць эфект у маштабах усяго праекта (і таму забаронены для звычайных рэдактараў, каб мінімізаваць парушэнні), а таксама блакіроўку ўдзельнікаў, каб перашкодзіць разбуральным праўкам, такім як вандалізм.
Паколькі Вікіпедыя развіваецца на базе нетрадыцыйнай мадэлі складання энцыклапедыі, пытанне «Хто піша Вікіпедыю» стала тым, якія найболей часта задаюць у межах праекта, часам са спасылкай на іншыя праекты Веб 2.0, такія як Digg, News2, Хабрахабр. Джымі Вэйлз аднойчы сцвярджаў, што толькі «супольнасць… адданая група з некалькіх соцень добраахвотнікаў» робіць асноўны ўнёсак у Вікіпедыю і што гэты праект з’яўляецца, па сутнасці, «вельмі падобным на любую традыцыйную арганізацыю». Пазней гэта аспрэчыў , які адзначыў, што шэраг прагледжаных артыкулаў мелі вялікія часткі зместу, якія ўняслі ўдзельнікі з малой колькасцю правак.
Даследаванне навукоўцаў з Дартмуцкага каледжа, якое правялі ў 2007 годзе, паказала, што ананімы і тыя карыстальнікі, якія рэдка робяць унёсак у Вікіпедыю, з’яўляюцца не меней надзейнай крыніцай ведаў, як і тыя, што зарэгістраваны на сайце. Хаця некаторыя ўдзельнікі — знаўцы ў сваёй галіне, Вікіпедыя патрабуе, каб іх унёсак быў падмацаваны крыніцамі, прыдатнымі для праверкі. Гэтую перавагу кансэнсуса над наяўнасцю адукацыі часта апісваюць як «анты-элітарнасць».
У жніўні 2007 года сайт, распрацаваны аспірантам па камп’ютарных навуках Вірджыдам Грыфтам і названы WikiScanner, пачаў публічнае функцыянаванне. WikiScanner прасочвае крыніцы мільёнаў змен, зробленых у Вікіпедыі ананімнымі рэдактарамі, і паказвае, што многія з гэтых правак з карпарацый і ўрадавых устаноў — у артыкулах, што звязаны з імі самімі або з іх працай, з якіх яны стараюцца выдаліць крытыку.
У 2003 годзе ў даследаванні пра Вікіпедыю як пра супольнасць студэнт Andrea Ciffolilli сцвярджаў, што нізкія аперацыйныя выдаткі на ўдзел у вікі ствараюць каталізатар для сумеснага развіцця і што падыход «творчага развіцця» заахвочвае ўдзел. У сваёй кнізе «Будучыня Інтэрнэта і як яго спыніць» 2008 года Jonathan Zittrain з Оксфардскага інстытута Інтэрнэта і Berkman Center for Internet & Society Гарвардскай школы права спасылаюцца на Вікіпедыю як сацыялагічнае даследаванне ў тым, як адкрытае супрацоўніцтва судзейнічала іннаватарству ў сеціве. У 2007 годзе даследчык Одэд Ноў апублікаваў працу пра матывацыю, якая рухае вікіпедыстаў. Ноў лічыць, што ўдзельнікі рэдагуюць Вікіпедыю, сыходзячы з наступных відаў матывацыі: абароннай («калі я праўлю Вікіпедыю, я адчуваю сябе меней самотна»), жаданне зрабіць унёсак у агульную справу («мне падаецца, важна дапамагаць іншым»), матывацыі кар’еры («я магу атрымаць новыя кантакты, якія могуць дапамагчы мне ў маім бізнэсе і кар’еры»), сацыяльнай, пазнавальнай («напісанне Вікіпедыі дазваляе мне зірнуць на рэчы па-новаму»), жадання быць камусьці патрэбным («калі я праўлю Вікіпедыю, я адчуваю сябе запатрабаваным»), патрэба ў станоўчых эмоцыях (пісаць/рэдагаваць Вікіпедыю — гэта весела), ідэалагічнай («я лічу, што інфармацыя павінна быць бясплатнай»).
Моўныя раздзелы
Станам на май 2025 года існуе 356 моўных раздзелаў Вікіпедыі, з іх 73 змяшчае болей за 100 000 артыкулаў (у тым ліку Беларуская Вікіпедыя), 311 — болей за 1000 артыкулаў.
Удзельнікі аднаго моўнага раздзела могуць выкарыстоўваць розныя дыялекты і могуць быць з розных краін (як у выпадку з англійскай Вікіпедыяй). Дыялектныя адрозненні могуць прывесці да канфліктаў па розным лексічыным або арфаграфічным напісанні (як гэта адбылося ў беларускай Вікіпедыі і прывяло яе да расколу на два асобныя раздзелы) ці па пунктах гледжання. Нягледзячы на тое, што розныя моўныя раздзелы трымаюцца глабальнай палітыкі, такой як нейтральны пункт гледжання, яны разыходзяцца па некаторых пытаннях палітыкі і практыкі, асабліва па пытанні, ці могуць выявы, якія не ліцэнзіруюцца па свабоднай ліцэнзіі, выкарыстоўвацца ў адпаведнасці з патрабаваннямі добрасумленнага выкарыстання.
Джымі Вэйлз апісаў Вікіпедыю як «намаганні па стварэнні і распаўсюду вольнай энцыклапедыі самай высокай якасці для кожнага чалавека на планеце на яго роднай мове»Jimmy Wales, «Wikipedia is an encyclopedia», March 8, 2005, <[email protected]>. Нягледзячы на функцыянаванне кожнага моўнага раздзела болей ці меней самастойна, здзесненыя пэўныя намаганні для кантролю ўсіх раздзелаў. Іх каардынуе часткова Мета-вікі, часткова Фонд Вікімедыя, які прысвечаны падтрыманню ўсіх яго праектаў (Вікіпедыя і інш). Напрыклад, Мета-вікі прадстаўляе важную статыстыку ўсіх моўных раздзелаў і падтрымлівае спіс артыкулаў, якія павінны быць ва ўсіх Вікіпедыях. Спіс датычыцца асноўнага зместу прадметаў: біяграфія, гісторыя, геаграфія, грамадства, культура, навука, тэхналогія, матэматыка. Што датычыцца астатняга, то нярэдка для артыкулаў, што шчыльна звязаныя з канкрэтнай мовай, няма копіі ў іншым раздзеле. Напрыклад, артыкулы аб малых гарадах ЗША могуць быць даступныя толькі на англійскай мове. Перакладныя артыкулы прадстаўляюць невялікую долю ў большасці раздзелаў, у прыватнасці з-за таго, што аўтаматызаваны пераклад артыкулаў не дазволены.
Прынцыпы працы У 2002 годзе за аснову была ўзята вікі-тэхналогія (ад — вельмі хутка). Тэхналогія дазваляе адразу праз вэб-інтэрфейс публікаваць артыкулы, рабіць праўку ў наяўных, імгненна ствараць спасылкі на іншыя артыкулы, як на наяўныя, так і запланаваныя.
Праект «Вікіпедыя» існуе як публічная ўніверсальная інтэрнэт-энцыклапедыя, у якой аўтарам артыкула можа выступіць кожны ахвочы. Стваральнікамі праекта сталі два энтузіясты Джымі Вэйлз і Лары Сэнгер. Яе папулярнасць паступова нарастала, і вынікам гэтага сталі пабочныя праекты, такія як Вікіслоўнік, Вікіцытатнік, і Вікінавіны. Вікіпедыя рэдагуецца добраахвотнікамі на базе вікі праграмы.
Этыка Ахвотнікі Вікіпедыі намагаюцца праводзіць палітыку «нейтральнага погляду», у якім апублікаваныя меркаванні вядомых людзей, ці іх спісаныя погляды падсумоўваюцца без аніякіх спроб ацэнкі аб’ектыўнай праўды. З прычыны адкрытага характару энцыклапедыі, вандалізм і неаб’ектыўнасць становяцца для Вікіпедыі значнай праблемай.