Вільгельмсгафен () — горад у Ніжняй Саксоніі, Германія. 83,5 тыс. жыхароў (2005). Падзяляецца на 27 гарадскіх раёнаў. Обербургамістр — Эберхард Менцэль (СДПГ).

Заснаваны ў 1869 каралём Прусіі Вільгельмам І у якасці базы прускага флоту. Быў галоўнай базай ВМФ Германіі ў дзвюх сусветных войнах. У тым ліку падчас Першай сусветнай вайны тут базіраваўся Флот адкрытага мора.

У цяперашні час — галоўная ваенна-марская база ФРГ на Паўночным моры і трэці па памеры порт (пасля Гамбурга і партовай групы Брэмена і Брэмергафена), са спецыялізацыяй на перавалцы нафтапрадуктаў.

Політэхнічны інстытут (Fachhochschule).

Міжнародныя адносіны

Гарады-пабрацімы Вішы, Францыя (1965) Норфалк, ЗША (1976) Данфермлін, Вялікабрытанія (1979) Быдгашч, Польшча (2006)

Гарады-партнёры Бромберг, Аўстрыя (1980) Бад-Гарцбург, Германія (1988) Лагронья, Іспанія (1990) Цындаа, Кітай (1992)

Спасылкі

www.wilhelmshaven.de

Катэгорыя:Гарады Ніжняй Саксоніі