Кроз () — дэпартамент у цэнтральнай вобласці Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Лімузен. Парадкавы нумар 23. Адміністрацыйны цэнтр — Герэ. Насельніцтва 124,5 тыс. чалавек (97-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Геаграфія
Плошча тэрыторыі 5565 км². Праз дэпартамент працякае рака Кроз і шэраг яе прытокаў.
Дэпартамент уключае 2 акругі, 27 кантонаў і 260 камун.
Гісторыя
Кроз — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утворанных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Марш. Назва паходзіць ад ракі Кроз.
Спасылкі
Conseil General website (in French) Prefecture website (in French)
Катэгорыя:Дэпартаменты Францыі