«Нансо Сатомі Хаккендэн» (, , спрошчана «Легенда пра восем псоў з сям’і Сатомі» — гэта 106-томны раман 19 стагоддзя японскага пісьменніка Кёкутэя Бакіна (). Хаккендэн самы доўгі раман японскай класічнай літаратуры.
Аўтар Кёкутэй Бакін (, 4 ліпеня 1767-1 снежня 1848) быў першым прафесійным японскім пісьменнікам. Бакін нарадзіўся і жыў у Эда. Сапраўднае імя Такідзава Акуні (). Часта, таксама, яго называюць Бакін Такідзава (камбінацыя сапраўднага імя і псеўданіма), альбо гавораць проста Бакін.
Гісторыя напісання Перад Хаккэндэнам Бакін напісаў іншы доўгі эпічны раман «Сінсэцу юміхары-дзукі» . Гэты раман ілюстраваў знакаміты гравёр Кацусіка Хакусай. Пад час працы Бакін і Хакусай разышліся ў поглядах. Таму пасля публікацыі рамана Бакін адмовіўся працаваць з Хакусаем. Хаккэндэн быў ілюстраваны мужам дачкі Хакусая — Янагавай Сігэнобу. Бакін пісаў раман Хаккэндэн на працягу 28 гадоў. У канцы Бакін страціў зрок і вымушаны быў дыктаваць раман.
Сюжэт Аднойчы на замак клана Сатомі напалі іх суседзі Андзаі. У гэты час тэрыторыя Сатомі пакутвала ад моцнага голаду. Стан Сатомі быў вельмі цяжкі. Сатомі Ёсіцунэ жартам сказаў сямейнаму сабаку што, калі той заб’е Андзаі Кагэцуру, то аддасць яму ў жонкі сваю дачку. Сабака паверыў і забіў ворага.
Героі Галоўныя персанажы Хаккэндэна — восем маладых самураяў. У духоўным сэнсе яны з’яуляюцца сынамі прынцэсы Фусэ-Хімэ (Дачкі Сатомі Ёсіцунэ) і сабакі Яцуфусы. На самой справе прынцэса памерла, а яе дзеці нараджаюцца ад розных бацькоў. Іх называюць Хакэнсі (яп. 八犬士). Хакэнсі можна перакласці як «Восем сабак воінаў». Прозвішча кожнага з іх уключае іерогліф іну (犬). Іну азначае сабака. Усе Хакэнсі маюць радзімы знак у выглядзе кветкі на розных частках цела і чароўную бусіну з ружанца прынцэсы Фусэ.
Inue Shinbee Выява:Jin.png
Inukawa Sousuke Выява:BeadGi.png
Inumura Daikaku Выява:Rei.png Увага!Выява містычнай бусіны дадзена са спрошчаным напісаннем іерогліфа і не супадае з арыгінальным.
Inuzaka Keno Выява:Chi.png
Inuyama Dousetsu Выява:Chuu.png
Inukai Genpachi Выява:Beadshin.png
Inuzuka Shino Выява:Beadkou.png
Inuta Kobungo Выява:Tei.png
Адаптацыі Існуюць шматлікія экранізацыі гэтага твора. Shin Hakkenden (新八犬伝) серыял пачатку 70-ых год. Фільм 1983 году Legend of the Eight Samurai (里見八犬伝 Satomi Hakken-den). Серыял анімэ 1999 года Shin Hakkenden (神八剣伝) і інш. Таксама маюцца пастаноўкі для тэатру кабукі Спасылкі
"Hakkenden Hakuryu-Tei" сайт прысвечаны Хаккэндэну.(англ.)
Катэгорыя:XIX стагоддзе Катэгорыя:Мастацтва Японіі