Лексіка беларускай мовы — сукупнасць слоў, слоўнікавы склад беларускай мовы. Беларуская лексіка ўяўляе сабой складаную сістэму, утвораную ў выніку ўзаемасувязі слоў па гукавой форме (амонімы, паронімы), значэнні (сінонімы, антонімы), асаблівасцях спалучальнасці і словаўтваральных сувязях. Лексічная сістэма беларускай мовы складаецца з груп слоў розных па паходжанні, сферы ўжывання і стылістычнай значнасці.

Дакладны аб’ём лексічнага фонду беларускай мовы падлічыць немагчыма. У рэестры «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» пад рэдакцыяй Кандрата Атраховіча (1978—1984) налічваецца 97 935 лексічных адзінак, у «Вялікім слоўніку беларускай мовы» Фёдара Піскунова (2012) — 223 000 слоўнікавыя артыкулы, аднак рэальная колькасць слоў беларускай мовы значна большая і налічвае не менш за 500 000 лексічных адзінак.

Беларуская лексіка сілкуецца з двух асноўных крыніц: сваёй асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі падзяляюцца на спрадвечна беларускія і запазычаныя.

Спрадвечная лексіка У складзе спрадвечнай лексікі пры дапамозе параўнальна-гістарычнага метаду вылучаюцца чатыры пласты слоў: індаеўрапейская лексіка, агульнаславянская (праславянская) лексіка, усходнеславянская лексіка, уласнабеларуская лексіка.

Індаеўрапейская лексіка У найбольш старажытны пласт спрадвечна беларускай лексікі ўваходзяць словы, што адносяцца да перыяду існавання індаеўрапейскай мовы-асновы, індаеўрапейскага моўнага адзінства.

Адрозніваюць наступныя тэматычныя групы індаеўрапейскіх слоў (індаеўрапеізмаў): назвы асоб паводле роднасці і сваяцтва: брат, дзед, маці, сын, сястра; назвы частак цела чалавека і жывёл: бровы, вока, вуха, зуб, калена, нос; назвы раслін і іх частак: бяроза, дуб, зерне, кара, семя; назвы жывёл і іншых жывых істот: алень, бабёр, воўк, карова, каза, мыш; назвы з’яў прыроды: вецер, снег, холад; назвы жылля, пабудоў і іх частак, гаспадарчых прылад: дом, двор, дзверы, кола, жорны; назвы прадуктаў харчавання: мёд, мяса, соль; назвы дзеянняў: жыць, есці, ісці, піць, біць, везці, гарэць; часавыя паняцці: век, вечар, дзень, ноч, зіма; абстрактныя паняцці: вера, дух, дзіва, імя; прыметы і якасці: стары, сівы, босы, новы, востры і інш.

Індаеўрапеізмамі ў беларускай мове з’яўляюцца асобныя лічэбнікі (два, тры, сто), займеннікі (ты, вы, сам), прыназоўнікі (аб, па, пры, пра), злучнікі (а, ды), часціцы і выклічнікі (а, жа, не, чуць). Пераважная большасць індаеўрапеізмаў мае адпаведнікі ва ўсіх індаеўрапейскіх мовах або ў асобных іх групах. Напрыклад: , , , , , , , старарус. і , што ўзыходзяць да ‘дом’, ‘жыллё’ і маюць адпаведнікі ў ст.-інд.: damas ‘дом’, , ; , , , , , , , , , , , , .

Агульнаславянская (праславянская) лексіка Адзін з пластоў спрадвечна беларускай лексікі ахоплівае словы, якія захаваліся з перыяду агульнаславянскага моўнага адзінства (да VI ст. н.э.) і ўжываюцца ў большасці сучасных славянскіх моў: , , , , , , , ; , , , , , , .

Агульнаславянскі лексічны пласт ахоплівае разнастайныя тэматычныя групы слоў: назвы асоб паводле роднасці і сваяцтва: баба, дзіця, нявестка, сірата, айчым, сват, унук; назвы органаў і частак цела чалавека і жывёл: барада, галава, лоб, лапа; назвы жывых істот: бык, варона, заяц, мядзведзь, конь, жук, чарвяк, кот, голуб, рыба; назвы раслін і іх частак: авёс, жыта, колас, корань, гарох, елка, ліпа, таполя, сліва; назвы прадуктаў харчавання: блін, квас, каша, кісель, крупы, сала, масла, мука, пірог, сыр, піва; назвы прадметаў быту: вядро, бочка, мех, кажух, граблі, сіта, шыла; назвы часавых паняццяў: год, час, учора, тады; назвы абстрактных паняццяў: воля, віна, грэх, крыўда, праўда, любоў, памяць, радасць, страх; назвы дзеянняў: дыхаць, бегчы, ехаць, ляцець, гаварыць; назвы якасцей і ўласцівасцей: багаты, бедны, здаровы, мудры, хітры, жоўты, правы, цёплы; назвы ліку: тысяча; займеннікі: ён; назвы з’яў і аб’ектаў прыроды: бура, дождж, мароз, рака, лес; паняцці са сферы вераванняў і рэлігіі: рай, грэх; назвы пабудоў і іх частак: сені, абора; абазначэнні месца: унутр і інш.

Агульнаўсходнеславянская лексіка Да аднаго з пластоў спрадвечна беларускай лексікі адносяцца словы, што з’яўляюцца здабыткам трох усходнеславянскіх народаў — беларусаў, рускіх і ўкраінцаў. Такіх слоў няма ў іншых славянскіх мовах. Гэта лексіка ўзнікла ў выніку распаду агульнаславянскага моўнага адзінства (VI ст.) і прыпадае на VII—XIII стст.

Некаторыя словы сустракаюцца толькі ў беларускай і ўкраінскай мовах (бел. вежа, краіна, лічыць — укр. вежа, країна, лічити), а ў рускай мове ім адпавядаюць іншыя лексічныя адзінкі (башня, страна, считать). Асобныя словы характэрны для рускай і ўкраінскай моў (рус. белка, клюква — укр. білка, клюква), а ў беларускай мове ўжываюцца іншыя (вавёрка, журавіны). Ёсць лексічныя адзінкі, агульныя для беларускай і рускай моў (бел. ваўчок, кадушка — рус. волчок, кадушка), а ва ўкраінскай яны не выкарыстоўваюцца.

Фарміраванне і ўзбагачэнне слоўніка агульнаўсходнеславянскага перыяду адбывалася за кошт: уласных, унутраных рэзерваў мовы: племя → пляменнік, двор → дваранін, сяло → селянін; ускладнення і змянення сэнсавай структуры слова: зямля — ‘глеба’, ‘дол’, ‘дзяржава’, ‘народ’, ‘уладанне’, ‘свет’; змены семантыкі слова: жывот ‘жыццё’ → ‘частка цела чалавека’; пагост (ад гость — ‘купец’) ‘пастаялы двор’ → ‘стан для князёў і дружыны’ → ‘паселішча на праезджай дарозе’ → ‘могілкі пры царкве’, ‘могілкі’.

Узбагаціліся адпаведныя тэматычныя групы: назвы асобы: бацька, дзядзька, падчарка, знахар, весялун, бондар, мельнік; назвы органаў, частак цела чалавека і іншых жывых істот: тулава, шчака, кулак, клык, туша; назвы жывых істот: жаваранак, кошка, мошка, гадзюка, каршун; назвы раслін і іх частак: грэчка, хвошч, шчаўе, малачай, асака, грузд; назвы з’яў прыроды: вясёлка, мяцеліца; назвы сельскагаспадарчых паняццяў, гаспадарчых пабудоў, прылад працы: сенажаць, ураджай, цаліна, адрына, каромысла; назвы адзення і прадметаў быту: лыжка, лучына, сарочка, дзяруга, вяроўка; назвы абстрактных паняццяў: давер, марока, пацеха, журба; назвы дзеянняў, працэсаў: гуляць, калыхаць, балаваць, журчаць, кіпяціць; назвы прымет і якасцей: курносы, махнаты, рабы, ветлівы; назвы лікаў: сорак.

Агульнаўсходнеславянскі пласт слоў даволі значны, багацейшы за праславянскую лексіку ў колькасных і лексіка-семантычных адносінах.

Уласнабеларуская лексіка У адзін з пластоў спрадвечна беларускай лексікі ўваходзяць словы, што ў працэсе фарміравання і развіцця беларускай мовы пасля выдзялення яе з агульнаўсходнеславянскай мовы ў XIII—XIV стст. узніклі на ўласнай, беларускай, аснове ці ўтвораны пры дапамозе ўласных словаўтваральных сродкаў ад запазычаных лексічных адзінак. Гэта словы, якія сучасным рускай і ўкраінскай мовам не ўласцівы або вядомы ім як устарэлыя ці вузкамясцовыя лексічныя адзінкі.

Сярод уласнабеларускіх слоў вылучаюцца: назвы асобы, міфічных істот: абібок, асілак, летуценнік, араты, сейбіт, вадзянік, нячысцік; назвы жывых істот: бусел, вусень, кнігаўка; назвы раслін, грыбоў: абабак, буякі, ваўчкі, алешнік; назвы з’яў і аб’ектаў прыроды: змрок, золак, світанне, спёка, заранка, дрыгва, сумёт; назвы пабудоў і іх частак: падпаветка, вазоўня, вочап, вушак; назвы страў: дранікі, зацірка; назвы адзення: спадніца, хустка, вопратка; назвы прамежкаў часу: адвячорак, раніца, сакавік, красавік; назвы абстрактных паняццяў: абставіны, асяроддзе, знямога, мара, пяшчота, летуценне, адмысловы, дрэнна; назвы дзеянняў і працэсаў: абняславіць, адлюстраваць, гаманіць, шчыраваць і інш.

Уласнабеларускімі лічацца словы, утвораныя ад агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх каранёў: пры дапамозе беларускіх словаўтваральных сродкаў — прыставак, суфіксаў, уласцівых беларускай мове: авечка (, ), пустка (, ); на базе беларускіх каранёў на ўзор адпаведных рускіх слоў (калькаванне): выбіральнасць (), самадзейны (), аглядальнік (), першасны (); на базе беларускіх і рускіх словаўтваральных элементаў (беларускі корань + рускі афікс, рускі корань + беларускі афікс): вапнаванне (); словы, якія аднолькава можна лічыць і беларускімі і рускімі (грузавік, лётчык, халадзільнік), або беларускімі і ўкраінскімі (буйны, варыва, звычай), або беларускімі і польскімі (згода, мова, смутак).

Запазычаная лексіка

У складзе запазычанай лексікі звычайна вылучаюць групы слоў, якія прыйшлі да нас з той або іншай мовы (русізмы, украінізмы, паланізмы, літуанізмы, германізмы, цюркізмы і інш.), інтэрнацыянальную і экзатычную лексіку.

Крыніцы

Катэгорыя:Беларуская мова