Іван Сямёнавіч Сапега, Івашка Сапежыч () — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар літоўскі (з 1488) і маршалак гаспадарскі (з 1504), ваявода віцебскі (1508—1514) і падляшскі (з 1514).
Заснавальнік коданьскай лініі роду Сапегаў, заклаў асновы яе латыфундыі.
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Сапегаў герба «Ліс», другі сын Сямёна, пісара гаспадарскага, і Настассі Паўшанкі. Меў брата Багдана, заснавальніка чарэйска-ружанскай лініі роду.
Пісар гаспадарскі Казіміра Ягелончыка з 1488 года. Пасол у Маскву (1497, 1498, 1499), у Рым у 1501 годзе, дзе дамогся ад Папы зацвярджэння мітрапаліта Іосіфа I Балгарыновіча, там далучыўся да Фларэнційскай царкоўнай уніі. 3 1501 годзе канцлер вялікай княгіні Алены Іванаўны. У 1502 годзе пасол да магістра Лівонскага ордэна, у 1503 — у Маскву, заключыў шасцігадовае перамір’е, якое скончыла вайну 1500—1503 гадоў. Маршалак гаспадарскі з 1504 года. Пасля абрання на сталец Жыгімонта Старога ў 1506 годзе тытулаваўся пісарам найвышэйшым. У 1505 годзе зноў пасол у Маскву, аднак працягнуць перамір’я не здолеў. Намеснік віцебскі ў 1508—1514 гадах (з 1511 года ваявода). Пасол у Маскву ў 1508 годзе, заключыў мір, якім скончана вайна 1507—1508 гадоў. У 1512 годзе вёў перамовы з кароннай радай Каралеўства Польскага пра дапамогу ў вайне з Маскоўскай дзяржавы 1512—1522 гадоў.
Удзельнічаў у кампаніі 1514 года пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага. Камандаваў часткай войска ў бітве на Бярэзіне 27 жніўня 1514 года і ў Аршанскай бітве 1514 годаГрыцкевіч А. Сапегі // . З 1514 года ваявода падляшскі.
Заснавальнік коданьскай лініі роду Сапегаў, заклаў асновы яе латыфундыі. У 1504 годзе збудаваў мястэчка Іказнь і Іказненскі замак, заснаваў мястэчка Кодань з замкам (на левым беразе Буга каля Берасця). Страціў смаленскія маёнткі, захопленыя маскоўцамі, але атрымаў ад вялікіх князёў новыя — на Браслаўшчыне, Падляшшы і Берасцейшчыне.
Пахаваны ў царкве Святога Духа ў Кодані.
Сям’я Быў двойчы жанатым. Імя і паходжанне першай жонкі невядомыя, другі раз ажаніўся з Альжбетай Глябовіч. У першым шлюбе нарадзіліся дзеці: Павел (пам. 1579), ваявода падляшскі і новагародскі Міхал (пам. каля 1540) Фёдар (пам. каля 1548), дваранін гаспадарскі Даброхна (пам. па 1528), жонка кашталяна люблінскага Яна Тэнчынскага Ганна, жонка старосты чаркаскага і канеўскага Яна Неміровіча
Крыніцы
Літаратура
Іван Сямёнавіч Катэгорыя:Ваяводы віцебскія Катэгорыя:Пісары гаспадарскія Катэгорыя:Ваяводы падляшскія (Вялікае Княства Літоўскае) Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія