Мікалай Міхайлавіч Кула́гін (; — ) — расійскі і савецкі вучоны, заолаг і энтамолаг. Член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук (1913), член-карэспандэнт АН СССР (1925), акадэмік АН БССР (1934), акадэмік УАСГНІЛ (1936), прафесар (1919). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1932).
Нарадзіўся ў вёсцы Шылавічы (зараз у Духаўшчынскім раёне Смаленскай вобласці Расіі). У 1880 годзе скончыў духоўную семінарыю ў Смаленску. У 1884 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт і працаваў у ім асістэнтам заалагічнага музея. У 1911 годзе пакінуў універсітэт у знак пратэсту супраць дзеянняў улад. Вярнуўся ва ўніверсітэт у 1919 годзе. Заснавальнік і загадчык кафедры і лабараторыі энтамалогіі. У 1934—1936 гг. адначасова дырэктар Інстытута біялогіі Акадэміі навук БССР.
Навуковая дзейнасць М. М Кулагіну належаць працы па пчалярству, барацьбы са шкоднікамі сельскагаспадарчых культур, эвалюцыйнай спадчыннасці жывёл і інш.
Сярод апублікаванага: Вредные насекомые и меры борьбы с ними. Т. 1—2. 4 изд. — М.; Л., 1927—30. Зоология. — 2 изд. — М., 1938.
Літаратура — С. 571. — С. 101.
Спасылкі Профіль на сайце РАН Мікалай Міхайлавіч Кулагін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі Смаленскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ Катэгорыя:Заолагі СССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута біялогіі АН БССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі РСФСР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Духаўшчынскім раёне