«Горад Д'ябла» () — прыродная славутасць на гары Радан на поўдні Сербіі у да паўднёвага ўсходу ад горада Куршумлія.
Утварэнне ўяўляе сабою 202 каменныя слупы вышынёй ад 2 да сярэднім дыяметрам , на вяршынях якіх мясцуюцца каменныя блокі вагой . Слупы маюць натуральнае паходжанне, яны паўсталі дзякуючы выветрыванню. У раёне ёсць дзве водныя крыніцы: Вада Д'ябла і Калодзеж Д'ябла. Яны маюць высокую мінералізацыю (), з-за чаго расліннасць у прылеглай мясцовасці бедная, што спрыяла выветрыванню.
Незвычайнасць утварэння спарадзіла сярод мясцовых жыхароў мноства змрочных легендаў, услед за якімі яно атрымала назву «Горада Д'ябла». Антураж месца выкарыстоўваецца для прыцягнення турыстаў, большасць экскурсій праводзіцца ноччу.
У 1959 годзе тэрыторыя «Гарады Д'ябла» атрымала ахоўны статус, у 1995 годзе ўрад Сербіі прысвоіў яму статус помніка прыроды. У 2002 годзе ЮНЕСКА уключыла «Горад Д'ябла» ў папярэдні спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны.
Виртуальный тур по «Городу Дьявола»
Катэгорыя:Горы Сербіі