Царква Святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых Заступнікаў Беларускага Народа — драўляны грэка-каталіцкі храм у раёне Паўночны Фінчлі ў Лондане. Царква стала першым драўляным храмам у Лондане пасля Вялікага пажару 1666 года. Таксама першая ў Лондане каталіцкая царква візантыйскага абраду, першы ў Заходняй Еўропе мемарыял ахвярам Чарнобыльскай катастрофы, першая беларуская грэка-каталіцкая царква, пабудаваная па-за межамі Беларусі.

Гісторыя З пачатку існавання Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане ў 1947 годзе беларусы маліліся ў Марыйным доме, бо сваёй асобнай царквы тут не было. Архітэктар Цзыўай Со, які жыў побач, прыняў тут хрост. Ён зацікавіўся беларускай архітэктурай, атрымаўшы замову на пабудову царквы. Дзеля гэтага ездзіў у Беларусь, каб вывучаць мясцовае дойлідства.

Будаўніцтва пачалося ў лістападзе 2015 г., закладка фундамента была завершана ў студзені 2016 г. і кутні камень, прывезены з касцёла Святой Тройцы былога кляштара айцоў Марыян у Друі,«Камень з Друі стаўся краевугольным для беларускай царквы ў Лондане» . Krynica.info, 8 лютага 2016. быў пакладзены 7 лютага 2016 г. у час цырымоніі, якую ўзначалілі апостальскі нунцый арцыбіскуп Антоніа Меніні і біскуп украінскай каталіцкай епархіі ў Лондане Глеб Ланчына.

Царкуву асвяцілі ў снежні 2016 года. Унутры змясціліся каля сямідзесяці чалавек — большасць беларусаў, але ня толькі. Таму набажэнства асвячэння царквы вялі на трох мовах: беларускай, украінскай і англійскай. Пасля літургіі ўнучка Якуба Коласа Марыя Міцкевіч расказала пра дзейнасць дабрачыннага фонду «Сакавік», які займаецца дапамогаю пацярпелым ад Чарнобыльскай аварыіsvaboda.org.

Архітэктура Дызайн царквы грунтуецца на традыцыі драўляных цэркваў Беларусі і беларускага барока.So, Tzswai. «Remembering Chernobyl: A New Chapel for London’s Belarusian Catholics». Oremus: Westminster Cathedral Magazine  (196): 20.

Архітэктар Цзыўай Рафаэль Со атрымаў узнагароду Каралеўскага інстытуту брытанскіх архітэктараў за праект беларускай царквы. У 2018 годзе Беларуская ўніяцкая царква ў Лондане перамагла ў катэгорыі «Найлепшы рэлігійны будынак» на Сусветным архітэктурным фестывалі ў Амстэрдамеsvaboda.org.

Спасылкі

Дазвол будаваць беларускую царкву ў Лёндане атрыманы Каб стварыць беларускую царкву ў Лондане, кітаец вывучыў нашу гісторыю

Катэгорыя:Беларусы ў Вялікабрытаніі Катэгорыя:Беларускія грэка-каталіцкія храмы ў Вялікабрытані Катэгорыя:Драўляныя храмы Катэгорыя:Барнет (бора Лондана) Катэгорыя:Храмы Лондана Катэгорыя:З’явіліся ў 2016 годзе Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Кірылы Тураўскага