Аляксандр Наёк (нар. ) — украінскі футбаліст, паўабаронца казахстанскага клуба «Атырау».
Клубная кар’ера Нарадзіўся і пачынаў займацца футболам у Херсоне. У ДЮФЛ выступаў за «Асвіту» (Херсон), затым перайшоў у данецкі «Шахцёр». У 2009 годзе падпісаў з клубам першы прафесійны кантракт, выступаў за трэцюю і моладзевую каманду.
15 ліпеня 2010 года быў аддадзены ў арэнду «Гаверле» (Ужгарад), за якую правёў 19 матчаў у Першай лізе. У сезоне 2012/13 быў капітанам моладзевай каманды данецкага «Шахцёра».
У красавіку 2013 года, з-за канфлікту з кіраўніцтвам «Шахцёра», Аляксандр вырашыў пакінуць клуб. Прапановы паступалі ад «Дынама» (Кіеў) і «Кубані» (Краснадар). Але больш настойлівым быў «Металіст» (Харкаў).
У новым клубе Наёк таксама ў асноўным выступаў за дубль, за першы год у аснове згуляў усяго два матчы. Так як Аляксандр жадаў больш праводзіць час на полі, разам з кіраўніцтвам было прынята рашэнне аб арэндзе ў данецкі «Металург». Улетку 2015 года вярнуўся ў «Металіст».
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у салігорскі «Шахцёр», але не падышоў клубу. Пазней далучыўся да мінскага «Дынама», якое таксама спачатку не стала прапаноўваць кантракт, але ў сакавіку ўсё ж стаў іграком беларускага клуба. У складзе «Дынама» стаў адным з асноўных ігракоў, выступаючы на пазіцыі апорнага паўабаронцы (часам выкарыстоўваўся ў якасці цэнтральнага абаронцы). У ліпені 2016 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі на 2,5 гады.
Улетку 2017 года стаў капітанам мінчан. Па выніках сезона 2017 быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі. 21 чэрвеня 2018 года ўдзельнічаў у матчы-адкрыцці рэканструяванага стадыёна «Дынама» ў Мінску і забіў першы гол на новым стадыёне. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў мінскае «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з «Дынама» з Брэста, дзе таксама стаў іграком стартавага складу.
У чэрвені 2019 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да канца 2021 года. У сезоне 2019 у якасці трывала іграка асновы дапамог брэсцкаму клубу стаць чэмпіёнам Беларусі.
У студзені 2021 года перайшоў у расійскі «Арэнбург», дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У чэрвені 2021 года вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да брэсцкага «Руха», дзе замацаваўся ў аснове.
У снежні 2021 года стаў іграком кіпрскага «Апалона». У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб, а ў верасні далучыўся да ізраільскага «Макабі Бней Рэйнэ».
У лютым 2023 года перайшоў у казахстанскі «Атырау».
Міжнародная кар’ера З 2007 па 2011 год прыцягваўся да гульнў юнацкіх зборных Украіны розных узростаў. У 2012—2013 гадах — ігрок моладзевай зборнай Украіны.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Украіны: 2013/14 Чэмпіён Беларусі: 2019 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016 Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2019, 2020 Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі: 2017 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (3): 2016, 2017, 2019 Чэмпіён Кіпра: 2021/22
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр-3 Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Гаверла Ужгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Металіст Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Арэнбург Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Апалон Лімасол Катэгорыя:Ігракі ФК Макабі Бней Рэйнэ Катэгорыя:Ігракі ФК Атырау