Та́маш Ма́яр (; ,  — , ) — венгерскі акцёр, рэжысёр. Народны артыст Венгрыі (1950).

Біяграфія У 1945—1962 гадах дырэктар Нацыянальнага тэатра ў Будапешце, з 1962 галоўны рэжысёр гэтага тэатра. З 1947 прафесар Венгерскай вышэйшай школы тэатральнага і кінамастацтва.

Памёр года ў Будапешце, пахаваны на могілках Керэпешы.

Творчасць Прапагандаваў сістэму К. Станіслаўскага. Сярод роляў: Люцыфер («Трагедыя чалавека» І. Мадача), Яга («Атэла» У. Шэкспіра), Іван Васілевіч («Іван Васілевіч» М. Булгакава). Паставіў: «Банк-бан» І. Катаны (1945), «Ворагі» М. Горкага (1949), «Баявое хрышчэнне» Э. Урбана (1951), «Трагедыя чалавека» (1955, 1960, 1964) і «Добры чалавек з Сезуана» (1972) Б. Брэхта. З 1941 здымаўся ў кіно.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Выкладчыкі Будапешцкай акадэміі тэатра і кіно Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры Венгрыі Катэгорыя:Народныя артысты Венгрыі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Венгрыі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры тэатра Венгрыі Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага тэатра (Будапешт)