Дзёма (, ) — рака ў Арэнбургскай вобласці і Башкартастане (Расія), левы прыток ракі Белая (басейн ракі Волга).
Даўжыня ракі 535 км, плошча вадазбору 12,8 тыс. км². Сярэдні расход вады на адлегласці 54 км ад вусця складае 42,3 м³/с, аб’ём сцёку 1,335 км³/годДёма // Научно-популярная энциклопедия «Вода России». Бярэ пачатак на паўночных схілах узвышша Агульны Сырт. Рака цячэ ў шырокай даліне, моцна пятляючы, у нізоўях — пратокі і старыцы. Упадае ў раку Белую злева, на 475-м км ад вусця, у горадзе Уфа. Жыўленне ракі пераважна снегавое.
Прытокі: Казіяз (Амбур), Уза, Калмашка, Балышлы, Курсак, Міякі, Карамала, Гайны, Курбаны, Агумбуляк, Курмазы, Уязы, Чакмагуш, Садак, Уюлга, Купырка, Бакалка, Ціманка, Вялікі Ізяк, Сухая Дзёма і інш.Государственный водный реестр РФ
На рацэ размешчаны горад Даўлеканава.
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ
Ретеюм К. Ф., Алексеевский Н. И. Дёма // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Басейн Камы Катэгорыя:Рэкі Арэнбургскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Башкартастана