«06» (Nul šeść) — шосты альбом беларускага рок-гурта «N.R.M.» запісаны ў 2007 годзе.

Змест

Удзельнікі Алег Дземідовіч: бубны, спеў, дадатковы спеў, раз’юшаны крык Юрась Ляўкоў: бас-гітара, спеў, дадатковы спеў Піт Паўлаў: гітара, мандаліна, дадатковы спеў Лявон Вольскі: спеў, гітара, клавішы, бубны Юлія Глушыцкая: віяланчэль Кастусь Карповіч: пузон Адэля Вольская, Яна Ляўкова, Ян-Вінцэнт Луцэвіч, Паўліна Дземідовіч: харавы спеў

Выданьне «PRO-2-Studio» (Мінск, лета—зіма 2006): запіс, міксаванне Генадзій Сыракваш: саўндпрадзюсар Генрык Ліп («Vintage Mastering», Гётэборг, Швецыя): майстраванне Алег Дземідовіч: дызайн вокладкі, крыжоў і медаля Дзяніс Трусіла: камп’ютарная графіка Ігар Назаранка, Ігар Віркоўскі: паліграфія Stowarzyszenie Młodych Twórców — «Ku Teatrowi»: прадзюсіраванне

Дадатковыя звесткі Шосты студыйны альбом «N.R.M.» быў запісаны, па словах лідара гурта Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзей вясны 2006 года. Гэта, а таксама нумар альбому, і стала нагодай, каб назваць яго менавіта лічбай «06». На дыску змешчана 14 рознастылевых песень: ад тыповага «нрмаўскага» хард-року да джаз-блюзу. Упершыню адну з песень выканаў не Лявон Вольскі, а бубнач Алезіс Дземідовіч. А ў песні «Hadziučnik» кожны з удзельнікаў гурта спявае па некалькі радкоў песні. Акрамя таго, на апошняй песні «Mama, tata, heta ja» прысутнічае хор з дзяцей удзельнікаў гурта. Таксама ўпершыню, акрамя звычайнай гітары, бас-гітары і бубноў, у запісе песень выкарыстоўваліся іншыя інструменты — віяланчэль, мандаліна, клавішы.

Дыск мае незвычайны буклет з тэкстамі песьняў і выявамі ўзнагародаў — крыжоў і медаля — зробленых па тыпу вайсковых рэгалій. Як пазначана на старонках буклета, «ўсе крыжы і медаль зацверджаныя на адмысловым паседжанні Кабінету Міністраў N.R.M. ад 25 снежня 2006 года».

Альбом запісываўся ў Мінску на студыі «PRO-2-Studio», а мастэрынгам займаўся шведскі спецыяліст Генрык Ліп са студыі «Vintage Mastering» у Гётэбаргу. Да рэлізу альбома была прысвечаная акцыя «Слухай! Прыдумляй! Выйгравай!» «Еўрапейскага Радыё для Беларусі». Першы наклад дыскаў трапіў у рукі прыхільнікаў 19 мая 2007 года.

Песня «Svabody hłytok» у 2009 годзе трапіла і на складанку Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New.

Спасылкі

Артыкулы «Выходзіць альбом „06“ N.R.M.» Новы альбом N.R.M. «06» з’явіцца ў крамах праз тыдзень «Hadziučnik» — лепшая песня года N.R.M. пачалі запіс новага альбому!

Відэа Miensk i Minsk Hadziučnik

Катэгорыя:Альбомы 2007 года Катэгорыя:Альбомы N.R.M.