Сцяг Афганістана ўяўляе сабой белае палатно ў прапорцыі 2:3 з выявай шахады. Сцяг быў прыняты 15 жніўня 2021 года пасля ўстанаўлення Талібанам кантролю над Афганістанам. Раней, у 1997—2001 гадах, гэты сцяг ужо выкарыстоўваўся талібамі як дзяржаўны.
Гісторыя Частыя палітычныя змены прывялі да таго, што Афганістан атрымаўшы незалежнасць у 1919 годзе некалькі разоў мяняў дзяржаўны сцяг.
Сцяг з 1992 года быў зялёна-бела-чорны з залатым гербам пасярэдзіне. Пасля прыходу да ўлады талібаў у 1996 годзе быў уведзены белы сцяг на якім арабскімі літарамі было напісана: «Няма Бога, акрамя Алаха, і Магамет Яго прарок». Гэты сцяг не быў прызнаны міжнароднай супольнасцю. Пасля звяржэння талібаў у 2002 годзе быў прыняты новы сцяг.
Сімвалізм
2004—2021 Чорны колер сімвалізуе гістарычную і рэлігійную пераемнасць, чырвоны — колер караля і сімвал змагання за свабоду, а зялёны сімвалізуе удачу.
Цэнтральным элементам герба з’яўляецца мячэць. Вянок з каласоў уяўляе сельскую гаспадарку і адзінства.
Гістарычныя сцягі Гады Сцяг Прапорцыі Урад1880—1901невядомаЭмірат Афганістан1901—19193:5Эмірат Афганістан1919—19282:3Эмірат/Каралеўства Афганістан1928невядомаКаралеўства Афганістан1928—19292:3Каралеўства Афганістан1929невядомаКаралеўства Афганістан1929—19302:3Каралеўства Афганістан1930—19732:3Каралеўства Афганістан1973—19742:3Рэспубліка Афганістан1974—19782:3Рэспубліка Афганістан19782:3Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан1978—19801:2Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан1980—19871:2Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан1987—19921:2Рэспубліка Афганістан1992—19961:2Ісламская Рэспубліка Афганістан1996—1997невядомаІсламскі эмірат Афганістан1997—2001, з 20212:3Ісламскі эмірат Афганістан20011:2Ісламская Рэспубліка Афганістан2002—20041:2Ісламская Рэспубліка Афганістан2004—20131:2Ісламская Рэспубліка Афганістан2013—20211:2Ісламская Рэспубліка Афганістан
Спасылкі
Афганістан Катэгорыя:Афганістан