Каралеўства Літва — манархія, якая існавала з 1251 года па 1261 год. Кароль Міндоўг быў адзіным каранаваным манархам дзяржавы. Статус каралеўства быў страчаны пасля пачатку пахода Міндоўга на крыжакоў у 1261 годзе. Пасля Міндоўга кіраўнікі дзяржавы мелі тытул вялікі князь, а дзяржава называлася — Вялікае Княства Літоўскае. Пасля гэтага ў 1430 годзе Вітаўтам была зроблена спроба адрадзіць статус каралеўства.
Гл. таксама: Каралеўства Літва (1918).
Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Еўропы Катэгорыя:Гістарычныя дзяржавы Сярэдневякоўя Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Літвы Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1236—1569) Катэгорыя:З'явіліся ў 1251 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1261 годзе