Элі́н Пялі́н (; сапраўднае імя Дзімітр Іваноў Стаянаў (); , с. ,  — , , Балгарыя) — балгарскі пісьменнік. Акадэмія Балгарскай АН (1940).

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Элін Пялін нарадзіўся 8 ліпеня 1877 года ў Байлаве, невялікім сяле пад Сафіяй. Пры хрышчэнні атрымаў імя Дзімітр Іваноў Стаянаў. Бацька — Іван Стаянаў, больш вядомы як Ёта Варджыята — земляроб, муляр, цясляр і вынаходнік. Вядомы яго праект вятрака, пазней апісаны ў аднайменным апавяданні яго сына. У сям’і Стаянавых высока шанавалася адукацыя. Пазней Элін Пялін згадваў, што ў той час яго бацька быў адзіным пісьменным чалавекам у сяле. У дзяцінстве ў Эліна Пяліна было шмат кніг: «Пад няволяй» Івана Вазава, а таксама сачыненні Любена Каравелава і Хрысты Боцева. Атрымаў пачатковую адукацыю ў родным сяле, а затым у 1890—1891 гадах вучыўся ў гімназіі ў Софіі, у 1892—1894 гадах у Злаціцы, якую так і не скончыў. У гэтыя гады захапіўся балгарскай і рускай літаратурай. З 1895 па 1896 працаваў настаўнікам у Байлаве. У 1896 годзе спрабаваў паступіць у Рысавальнае вучылішча. Маляванне, нароўні з чытаннем, было адным з яго ўпадабаных заняткаў. Аднак Стаянава не прынялі ў вучылішча, і ён быў вымушаны вярнуцца ў сяло, дзе напісаў свае першыя літаратурныя творы. З восені 1899 года пражывае ў Сафіі, дзе сутыкаецца з фінансавымі праблемамі.Литературные страницы: Писатель-классик Елин Пелин

У Сафіі

У перыяд з 1904 па 1905 Дзімітр Стаянаў выпускае часопіс «Сельская гутарка» ў Самакаве. Дзякуючы хадайніцтву Івана Шышманава атрымлівае месца бібліятэкара ва Універсітэцкай бібліятэцы (1903—1907), у 1906 годзе быў у камандзіроўцы ў Францыі, падчас якой наведаў Парыж і Нансі. У 1905 годзе разам з Аляксандрам Бажынавым Дзімітр Стаянаў на працягу дваццацідзённага тура наведвае Італію — Венецыю і Фларэнцыю. Разам з Пеём Яваравым у перыяд з 1910 па 1916 працуе апекуном сховішча Нацыянальнай бібліятэкі. У 1924 годзе стаў наглядчыкам дому-музея Івана Вазава, дзе прапрацаваў дваццаць гадоў аж да сыходу на пенсію. У кастрычніку 1944 года, пасля перавароту 9 верасня, Станіслаў Вірхаў спрабаваў здзейсніць замах на Эліна Пяліна, прыхільніка манархіі, але замест яго забіў Барыса Руменава. ISBN 9789543202065 У 1940 годзе стаў членам Балгарскай акадэміі навук. У тым жа годзе ўзначаліў Саюз балгарскіх пісьменнікаў. Дзімітр Стаянаў памёр 3 снежня 1949 года ў Сафіі, ва ўзросце 72 гадоў.

Творчасць Друкаваўся з 1895 года. Зборнік «Апавяданні» (т. 1—2, 1904—1911), аповесці «Геракавы» (1911), «Зямля» (1922) пра сацыяльнае расслаенне вёскі, пратэст сялян супраць прыгнёту. У зборніку вершаў у прозе «Чорныя ружы» (1928), зборнікі апавяданняў «Пад манастырскай лазою», «Я, ты, ён» (абодва 1936) абараняў гуманізм, асуджаў дэкадэнцтва, дэспатызм манарха-фашыстаў. Пісаў для дзяцей.

Пераклады На беларускую мову яго асобныя вершы і апавяданні пераклалі Н. Гілевіч, В. Нікіфаровіч.

Літаратура

Беларускія пераклады у кнізе Скарб. Мн., 1967; у кнізе Чарадзейны ліхтарык. Мн., 1968;

Спасылкі

Катэгорыя:Пісьменнікі Балгарыі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Балгарыі Катэгорыя:Казачнікі Катэгорыя:Бібліятэкары Балгарыі