Яне Іванаў Санданскі (; , с. Улахі, Асманская імперыя — , Ражанскі манастыр, Балгарыя) — балгарскі рэвалюцыянер, адзін з кіраўнікоў УМОРА, лічыўся кіраўніком «левага крыла» македонскага руху.

Біяграфія

Маладыя гады

Яне Санданскі нарадзіўся ў махалі (хутары) Шэмету, належалага да македонскага сяла Улахі. Маці — Мілка Санданская, дачка ўлахскага прыходскага святара Стойка Харызанава. Бацька — Іван Санданскі. Быў трэцім дзіцём ў сям’і, названы па бацьку і для адрознення зваўся змяншальным імем Яне. У час руска-турэцкай вызвольнай вайны сям’я жыла ў Горнай Джумае. У 1878 годзе Іван Санданскі ўзяў удзел у Красненска-Разложскім паўстанні. Калі паўстанцы ў наступным годзе былі разбіты туркамі, Санданскія перасяліліся з падуладнай асманам Горнай Джумаі ў Дупніцу, якая ўвайшла ў склад Балгарскага княства.

У Дупніцы Яне Санданскі завяршыў пачатковую адукацыю і правучыўся два гады ў мясцовай прагімназіі. Падчас вучобы Санданскі падзарабляў чаляднікам у дупніцкага рамесніка. У 1892—1894 гадах служыў у балгарскай арміі, праходзіў тэрміновую службу ў 13-м пяхотным палку ў Кюстэндзіле. Выйшаў у запас яфрэйтарам, уладкаваўся працаваць памочнікам адваката Спаса Харызанава.

У 1895 годзе Санданскі уступіў у паўстанцкую чэту, арганізаваную Вярхоўным Македонскім камітэтам (г.зв. «верха-вістамі»).

У 1899 годзе Санданскі, разам з Гоцэ Дэлчавым і Дорчэ Петравым, стварыў Таемную Македонска-Одрынскую рэвалюцыйную арганізацыю (УМОРА). У 1901 годзе Дэлчаў ухваліў кандыдатуру Санданскага на ўрад ваяводы Серскай акругі.

Забойства Сарафава

Санданскі быў арганізатарам палітычных забойстваў Міхаіла Даева, а пазней — Барыса Сарафава і Івана Гарванава. Барыса Сарафова «прысудзіў да смерці», усклаўшы на яго адказнасць за правал Іліндэнскага паўстання. Аднак, Сарафаў, праз сваю прыроджаную шляхетнасці, не паверыў у магчымасць замаху на яго жыццё. Забойства Сарафава было здзейснена 28 лістапада 1907 года вядомым баевіком-санданістам Тодарам Паніцай, якому забіты давяраў. Разам з Сарафавым быў забіты другі замежны прадстаўнік УМОРА — Іван Гарванаў. Трэці — Хрыста Матаў выпадкова пазбег гібелі. Балгарскі гісторык і лінгвіст Любамір Мілеціч з нагоды забойства Сарафава і Гарванава пісаў:

Пасля забойства, на пачатку студзеня 1908 года, ваявода Тане Нікалаў (сябар Сарафава), разам з братанкам Ніколам Коставым-Сіінам прыбыў у Сафію і прапанаваў паслугі па ахове Хрысце Матава і Важыла Чэкаларава, былых пад прыцэлам санданістаў.

Калі 10 ліпеня 1908 года пачалася Младатурэцкая рэвалюцыя, яе актыўна падтрымалі дзеячы УМОРА — Хрысце Дэманаў, Дэлірадаў, Хрысце Чарнапееў, Тодар Паніца і шмат іншых, у тым ліку Яне Санданскі. Санданскі распусціў узначаленую ім чэту, склаў зброю і абвясціў, што з рэвалюцыйнай Турцыяй ваяваць не будзе.

Тане Нікалаў, як і шэраг іншых заслужаных кіраўнікоў УМОРА, асудзіў Яне Санданскага і яго каманду за супрацу з рэжымам младатуркаў. Выконваючы рашэнне Кюстэндзільскага кангрэса, які прысудзіў Санданскага да смерці, Тане Нікалаў, разам з Дыметрам Запранавым і Іванам Маскавым, здзейснілі 24 верасня 1908 года замах на Санданскага ў гасцініцы «Башняк-хан» (у Салоніках, тады падкантрольных турэцкай уладзе). Нікалаў забіў целаахоўнікаў Санданскага — Міца Уронскага і Танчачы Атанасава, — але сам Санданскі быў толькі паранены ў плячо. Пасля няўдалага замаху Тані Нікалаў уцёк у Балгарыю.

Балканскія войны У Першую Балканскую вайну Яне Санданскі арганізаваў атрад з 500 ваяроў і 30 кастрычніка 1912 года вызваліў горад Мелнік.

Як авангард 7-й пяхотнай Рыльскай дывізіі каля 300 чэтнікаў-кавалерыстаў Яне Санданскага ўступілі ў Салонікі, вызваленыя за два дні да гэтага грэчаскай арміяй, 8 лістапада 1912 года.

Забойства Санданскага Забіты 21 красавіка 1915 года, у Пірыне (мясцовасць Балтата). Выканаўцам рашэння Кюстэндзільскагоа кангрэса быў чэтнік Анон Качаркаў. Пахаваны Санданскі за 200 м на ўсход ад Ражанскага манастыра. На надмагільнай мармуровай пліце былі высечаны яго словы: «Жыць — значыць — змагацца. Раб — за волю, а свабодны — за дасканаласць».

Спасылкі

Інтэрвію з Яне Санданскім у сербскім часопісе «Палітыка» Онлайн публікацыя ўспамінаў Яне Санданскага «Движението отсамъ Вардара и борбата съ върховистите по спомени на Яне Сандански, Черньо Пеевъ, Сава Михайловъ, Хр. Куслевъ, Ив. Анастасовъ Гърчето, Петъръ Хр. Юруковъ и Никола Пушкаровъ; съобщава Л. Милетичъ». — София: Печатница П. Глушковъ, 1927; поредица «Материали за историята на македонското освободително движение», Издава «Македонскиятъ Наученъ Институтъ», Книга VII (текст). Пра Яне Санданскага

Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Балгарыі Катэгорыя:Палітыкі Паўночнай Македоніі