Астрагожск () — горад (з 1765 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Астрагожскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва 32,3 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1652 годзе як астрог на паўднёвых межах Расіі.

Горад размешчаны за 110 км на поўдзень ад Варонежа на рацэ Ціхая Сосна (прыток Дона). За 3 км ад горада — чыгуначная станцыя Астрагожск (на лініі Ліскі — Валуйкі).

Заводы: аўтарамонтны, цагельня, сталярных вырабаў, аліфаварачны, кансервавы, вінны, масласыраробчы, гарбарня, філіял ПА «Працаўніца» (лёгкая прамысловасць), крэйдавапняковы камбінат (пасёлак Капанішча), завод па вытворчасці соладу.

Насельніцтва

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Васіль Уладзіміравіч Дзякаў (1897—1946) — савецкі партыйны дзеяч. Іван Мікалаевіч Крамской (1837—1887) — рускі мастак. Юлій Таўбін (1911—1937) — беларускі паэт, перакладчык. Гаўрыіл Мікалаевіч Траяпольскі (1905—1995) — рускі савецкі пісьменнік, публіцыст, драматург і сцэнарыст, Заслужаны работнік культуры РСФСР (1985). З 1937 па 1954 год загадваў дзяржаўным сортвыпрабавальным участкам па збожжавых культурах у АстрагожскуК 110-летию со дня рождения Гавриила Николаевича Троепольского.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Гарады Варонежскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1652 годзе