Во́жыкавыя (Erinaceidae) — сямейства ў атрадзе Eulipotyphla. Да нядаўніх часоў гэта сямейства адносілі да атрада Erinaceomorpha, які быў аб’яднаны з парафілетычным атрадам Soricomorpha у атрад Eulipotyphla. Атрад Eulipotyphla прызнаны навуковай супольнасцю монафілетычным; атрад Soricomorpha быў прызнаны парафілетычным, бо Soricidae маюць больш нядаўняга агульнага продка з Erinaceidae, чым іншыя прадстаўнікі Soricomorpha.

Erinaceidae уключаюць у сябе сапраўдных вожыкаў (падсямейства Erinaceinae) Еўразіі і Афрыкі і гімнур (падсямейства Hylomyinae) Паўднёва-Усходняй Азіі. Калісьці гэта сямейства адносілі да атрада Insectivora, але цяпер гэты атрад прызнаны навукова неактуальным з прычыны поліфіліі.

Характарыстыка

Вожыкавыя звычайна маюць форму землярыйкападобную форму цела з доўгімі мордамі і кароткімі хвастамі. Вожыкавыя, аднак, большыя па памеры за землярыек: напрыклад, даўжыня цела і вага малой гімнуры знаходзяцца ў дыяпазоне 10-15 см і 40-60 г адпаведна, а звычайнай гімнуры — 26-45 см і 1-1,4 кг адпаведна. Усе віды вожыкавых, акрамя аднаго, маюць вялікія вочы і вушы і па пяць пальцаў на кожнай назе, на якіх у некаторых прадстаўнікоў ёсць моцныя кіпцюры для капання. Валасы сапраўдных вожыкаў ператвораны ў вострыя калючкі, якія ажыццяўляюць абарончую функцыю і пакрываюць верхнюю і бакавыя паверхні цела — гімнуры жа маюць выключна звычайныя валасы. Большасць прадстаўнікоў вожыкавых мае анальныя пахучыя залозы, але яны значна лепей развітыя ў гімнур, чым у сапраўдных вожыкаў, што тлумачыць моцны пах першых.

Вожыкавыя з’яўляюцца ўсёеднымі з дамінаваннем у рацыёне насякомых, чарвякоў і іншых дробных беспазваночных. Erinaceidae могуць таксама харчавацца насеннем і садавіной і зрэдку ўжываць птушыныя яйкі ды здыхляціну. Зубы вожыкавых вострыя і прыстасаваныя для пранізання беспазваночных ахвяр. Зубная формула вожыкавых: .

Сапраўдныя вожыкі з’яўляюцца начнымі жывёламі, а для гімнур гэта рыса характэрна ў меншай ступені — яны могуць праяўляць актыўнасць і днём. Многія віды жывуць у простых норах, калі іншыя канструююць часовыя гнёзды на паверхні зямлі з лісця ды травы або сховішчы ў полых бярвеннях ці іншых месцах, дзе можна схавацца. Вожыкавыя — адзіночныя жывёлы, якія збіраюцца разам толькі на сезон размнажэння, прычым бацька не грае ніякай ролі ў гадаванні маладых жывёл.

Самкі сямейства вожыкавых нараджаюць пасля перыяду цяжарнасці, які знаходзіцца ў інтэрвале прыкладна ад 6 да 7 тыдняў. Маладыя жывёлы нараджаюцца сляпымі і безвалосымі. У сапраўдных вожыкаў калючкі адрастаюць на працягу 36 гадзін пасля нараджэння.

Эвалюцыя Вожыкавыя — адносна прымітыўная група плацэнтарных сысуноў, якая зусім нязначна змянілася з часоў яе з’яўлення ў эацэне. Так званы, «гіганцкі вожык» (насамрэч не сапраўдны вожык, а гімнура) Deinogalerix, які жыў у эпоху міяцэну на востраве Гаргана (уваходзіць у склад сучаснай Італіі), быў памерам з вялікага труса і харчаваўся болей пазваночнымі жывёламі і здыхляцінай, чым насякомымі.

Класіфікацыя На сённяшні дзень апісаныя 2 падсямействы і 13 родаў вожыкавых. Сямейства Erinaceidae: † Род Silvacola; Падсямейства Erinaceinae (Сапраўдныя вожыкі): † Род Amphechinus: † Amphechinus akespensis; † Amphechinus arverniensis; † Amphechinus baudelotae; † Amphechinus edwardsi; † Amphechinus ginsburgi; † Amphechinus golpeae; † Amphechinus horncloudi; † Amphechinus intermedius; † Amphechinus kreuzae; † Amphechinus major; † Amphechinus microdus; † Amphechinus minutissimus; † Amphechinus robinsoni; † Amphechinus taatsiingolensis; Род Atelerix: Чатырохпальцы вожык, Atelerix albiventris; Алжырскі вожык, Atelerix algirus; Паўднёва-Афрыканскі вожык, Atelerix frontalis; Самалійскі вожык, Atelerix sclateri; Род Erinaceus: Амурскі вожык, Erinaceus amurensis; Паўднёвы белагруды вожык, Erinaceus concolor; Еўрапейскі вожык, Erinaceus europaeus; Паўночны белагруды вожык, Erinaceus roumanicus; Род Hemiechinus: Вушасты вожык, Hemiechinus auritus; Нашыйнікавы вожык, Hemiechinus collaris; Род Mesechinus: Даурскі вожык, Mesechinus dauuricus; Кітайскі вожык, Mesechinus hughi; Род Paraechinus: Эфіопскі вожык, Paraechinus aethiopicus; Доўгаіглісты вожык, Paraechinus hypomelas; Індыйскі вожык, Paraechinus micropus; Галапузы вожык, Paraechinus nudiventris; Падсямейства Hylomyinae (Гімнуры): † Род Deinogalerix; † Deinogalerix brevirostris; † Deinogalerix freudenthali; † Deinogalerix intermedius; † Deinogalerix koenigswaldi; † Deinogalerix minor; Род Echinosorex: Звычайная гімнура, Echinosorex gymnura; Род Hylomys: Вушастая гімнура, Hylomys megalotis; Карлікавая гімнура, Hylomys parvus; Малая гімнура, Hylomys suillus; Род Neohylomys: Хайнаньская гімнура, Neonylomys hainanensis; Род Neotetracus: Землярыйкавая гімнура, Neotetracus sinensis; Род Podogymnura: Дынагацкая гімнура, Podogymnura aureospinula; Гімнура Мінданаа, Podogymnura truei.

Катэгорыя:Сямействы млекакормячых