Харабалі () — горад (з 1974 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Харабалінскага раёна Астраханскай вобласці. Заснаваны ў 1789 годзе. Горад размешчаны на левым беразе ракі Ахтуба (рукаў Волгі), за 142 км на поўнач ад Астрахані. Ваколіцы горада папулярныя сярод рыбаловаў-аматараў, ёсць некалькі спецыялізаваных турбазаў.

Чыгуначная станцыя Харабалінская на лініі Верхні Баскунчак — Астрахань. За 40 км на поўдзень ад горада размешчаныя разваліны Сарай-Бату, былой сталіцы Залатой Арды, археалагічны помнік 13 стагоддзя. За 70 км на поўдзень ад горада — Калмыцый хурул (будыйскі манастыр), архітэктурны помнік 19 стагоддзя. Насельніцтва

Эканоміка Лясгас, цагельня, прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. У Харбалінскім раёне знаходзіцца палігон Ашулук. Крыніцы

Катэгорыя:Гарады Астраханскай вобласці